Имеет ли право жена оскорблять мужа в сетях? Как отменить завещание? И другие вопросы, на которые ответил нотариус
12.12.2018
—
Новости Общества
|
На мінулым тыдні ў рэдакцыі газеты “Герой працы” “прамую лінію” для чытачоў раёнкі правяла натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Анжэла ХАСРАТАВА.
? Мы з жонкай у стадыі скасавання шлюбу. Зараз яна ўсяляк у сацыяльных сетках абражае і прыніжае мяне. Ці магу я неяк зафіксаваць такі факт?
– Для ўзбуджэння справы ў судзе агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь натарыус забяспечвае пісьмовыя доказы, калі ў асобы, што звярнулася за здзяйсненнем натарыяльнага дзеяння, маюцца прычыны меркаваць, што прадастаўленне гэтых доказаў стане ў выніку немагчымым ці цяжкаватым.
У парадку забеспячэння пісьмовых доказаў натарыус робіць агляд пісьмовых доказаў, прадстаўленых асобай, што звярнулася за здзяйсненнем натарыяльнага дзеяння, у тым ліку агульнадаступнай інфармацыі, запісанай літарамі альбо выкананай у форме лічбавага, графічнага запісу, размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт.
Вынікі агляду пісьмовага доказу фіксуюцца натарыусам шляхам складання пратаколу пісьмовага доказу, які прыкладаецца да аглядаемага дакумента.
? Хачу адмяніць завяшчанне. Што для гэтага трэба? Зноў сведка?
– Не, сведка не патрэбны. Вам неабходна звярнуцца да натарыуса са сваім экзэмплярам завяшчання для яго знішчэння. Натарыус рыхтуе дакументы для забрання другога экзэмпляра завяшчання. Пытанне будзе заключацца ў тым, вы самі яго бу-дзеце знішчаць ці гэта зробіць натарыус па вашым распараджэнні.
? У мяне памёр бацька. Калі я павінна звярнуцца для афармлення спадчынных правоў? З бацькам сумесна не пражывала.
– Спадчына можа быць прынята па агульным правіле на працягу 6 месяцаў з дня адкрыцця спадчыны. Днём адкрыцця спадчыны з’яўляецца дзень смерці спадчынадаўцы. Спадчына прымаецца шляхам падачы заявы натарыусу па месцы адкрыцця спадчыны.
? Ці магу я прадаць сваю долю ў жылым памяшканні чужой асобе?
– Засведчанне дагавора аб адчужэнні нерухомасці, якая знаходзіцца ў долевай уласнасці, ажыццяўляецца па пагадненні ўсіх яе ўдзель-нікаў. Пры продажы долі ў праве агульнай долевай уласнасці чужой асобе натарыус правярае выкананне ўмоў права пераважнай пакупкі саўласнікам. А менавіта, прадавец долі абавязаны паведаміць у пісьмовай форме астатнім удзельнікам долевай уласнасці пра намер прадаць сваю долю чужой асобе з указаннем кошту і іншых умоў, на якіх прадае. У выпадку іх адмовы ад пакупкі прадавец мае права прадаць сваю долю любой чужой асобе.
? Ці магу я абмяняць кватэру, пабудаваную па льготнай крэдытнай лініі? Крэдыт не пагашаны.
– Да моманту поўнага пагашэння льготнага крэдыту рашэнне выканаўчага і распарадчага органа, мясцовай адміністрацыі аб дазволе дарэння ці абмены жылога памяшкання можа прымацца толькі са згоды ААТ “ААБ Беларусбанк” у парадку, вызначаным заканадаўствам.
На “прамой лініі” прысутнічала Алена КАРПУШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра адмену завяшчання і прыняцце спадчыны На мінулым тыдні ў рэдакцыі газеты “Герой працы” “прамую лінію” для чытачоў раёнкі правяла натарыус Віцебскай... |
|