Открыто голосование на лучшее стихотворение в конкурсе к Году малой родины, объявленном редакцией газеты «Полесская правда». 21.by

Открыто голосование на лучшее стихотворение в конкурсе к Году малой родины, объявленном редакцией газеты «Полесская правда»

19.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

год малой родины баннерДорогие друзья!

Напоминаем, что весной редакция газеты «Полесская правда» совместно с районной организацией РОО «Белая Русь» объявила творческий конкурс к Году малой родины.

Благодарим тех, кто порадовал нас своим творчеством, а также приглашаем всех желающих поучаствовать в подведении итогов конкурса. Вашему вниманию предоставляются лучшие работы, отобранные редколлегией редакции. За одну из них в каждой номинации («эссе», «стихотворение», «фотография») можно и нужно проголосовать на сайте «Полесской правды» по 25 декабря включительно.

В каждой номинации будет определена тройка победителей, эти работы будут опубликованы в нашей газете.

Для обладателей 1-х мест предусмотрены ценные подарки от районной организации РОО «Белая Русь». Награждение призами, а также сувенирами авторов лучших работ пройдет в редакции газеты «Полесская правда» в ближайшее время.

Следите за новостями и ищите свое имя в числе победителей в новогоднем номере «Полесской правды»!

Оставьте также свой голос за одного из участников конкурса
в номинациях «Эссе» (здесь)  и «Фотография» (здесь)


Балада пра лета ў вёсцы

У адным сяле, у Дабраслаўцы,
Дзед з бабаю сядзяць на лаўцы.
Сядзяць і мірную вядуць размову
Пра Орліка-каня і пра карову.

Але галоўнай тэмай сталі ўнукі,
На лета ўсе прыедуць на парукі,
Бо лепей лагера няма ў сусвеце,
Дзе адпачыць ад школы змогуць дзеці.

Вось ранак першы настае,
Бабуля смачныя бліны пячэ
І маслам зверху так памажа,
Што кожны «смачна есці» скажа.

Дзед па каня ў поле йдзе,
Тым часам дзетвара ўстае:
І хто хутчэй – за стол паселі
Ды з малаком блінцы ўсе з’елі.

Бабуля са стала прыбрала
І гучна ўнукам наказала:
Мы сёння едзем на балота,
І хоць усім вам не ахвота,
Але такі ў нас расклад:
Праполем бурачкі і хуценька назад.

Нябачна дзень за днём бяжыць,
Інакш у вёсцы – не пражыць.
Ды й што сядзець, злажыўшы рукі,
Мы ж працавітыя ўнукі!

Назаўтра едзем па чарніцы,
Надвор’е трэба каб было без навальніцы.
А паслязаўтра ездем сена мы зграбаць,
Было каб што каню й карове даць.

Яшчэ ж бабуля наша – камерсант,
За словам не палезе ў карман.
Прымала ягады амаль што кожны год,
З ускраін вёскі нёс здаваць народ.

І дзеда вёска ведае ўся:
Калі кароўка захварэе, парася –
Паставіць ім дыягназ ён дакладны зможа
І хуценька жывёлам свойскім дапаможа.

Мы кожны дзень карову з пашы сустракалі
І ў хлеў каля садочка заганялі.
Чакалі мы, пакуль бабуля йшла даіць,
Каб потым сырадою з конаўкі папіць.

Як добра жыць у вёсцы летам:
Паветра сонцам так нагрэта!
Рассцелеш посцілку і крыху паляжыш,
А праз хвіліну – раз! – і ўжо ты спіш.

Прачнешся і падымеш яблычак з зямлі,
Такі духмяны – што аж сліны пацяклі.
Гатунак яблыка «малінаўкай» завецца,
Абавязкова паспрабуйце, калі давядзецца.

Эх, успаміны… Так вас шмат у галаве!
Я помню, як пляла вянок бабуля мне:
Раз-два – і атрымаецца ён спрытна,
Такі прыгожы, фіялетава-блакітны.

З бабуляй вершы разам мы вучылі,
І ранкам у грыбы хадзілі.
Дзед хлопцаў навучыў за плугам пастаяць
І коніка ў калёсы запрагаць.

На ровары за хлебам ездзілі ў краму,
Хтось за рулём сядзеў, а хтось – на раме.
І да другой бабулі заязджалі,
Яе ніколі мы не забывалі.

У клуб збіраліся ўдзень ў бібліятэку,
А вечарам туды ж – на дыскатэку.
Дзень вёскі гучна адзначалі,
Канцэрт глядзелі, падпявалі, танцавалі.

Але так хутка час імчыцца,
Успелі ўнукі замуж выйсці, пажаніцца.
І ўжо з дзіцём, а то й з двума прыедуць
Спытаць, як справы, і наведаць.

У адным сяле, у Дабраслаўцы,
Дзед з бабаю сядзяць на лаўцы.
Сядзяць… А побач я прысяду
І прачытаю ім такую вось баладу.

Святлана Сухаверхая, г. Мінск.


Куточак мой родны

Няўмольна кліча бераг родны
І вёсачка ў трыццаць хат,
Дзе бег бярозак беластвольных
Страчае ўжо ў каторы раз.

Штогод ляту ў абдымкі родных,
Бы птушка з выраю, назад,
Дзе дух вітаў высакародны
І быў сусед, нібыта брат.

Схавалася ў зялёных дрэвах,
З гасцінца вёскі не відаць.
І па хатáх, па абяднелых,
Асірацелых, не пазнаць!

Змяніла вуліца напрамак,
Што брукаванаю зыйшла.
Другі масток да хаты, ганак,
У сядзібу з кветкамі зайшла:

Стаіць калодзеж на падворку,
Яго пільнуе гном Ягорка.
Як далікатна банька “мнецца”:
“І для мяне знайшлося месца!”

А кветак! Колькі тут іх розных,
Блакітных, жоўтых, нізкіх, рослых!
Спадаюць гроначкі спірэі,
Як быццам у нявесты вэлін.

Настурцыі дурманяць пахам,
Дыван свой кінуўшы з размахам.
А на каменьчыку, ў арэлях,
Гушкаецца лягушка Квэля.

У зялёным, у кропкі, сарафане,
Ляжыць другая на дыване.
Прывабна тут, куточак райскі,
І з густам выбраныя краскі.

Я дзякую сястрыцы любай,
Што ўтварыла гэта цуда!
Я дзякую сястрыцы мілай
За творчы стан душы руплівай,
Майстэрства, выдумкі, спагаду
І за сардэчную параду!..

А вёсачка жыве прыстойна,
Хоць не з размахам, а спакойна.
Як старажылы дажываюць,
Мінчане хаты выкупляюць.

Куточак наш ім да спадобы —
Паветра водар тут асобны.
І Вілія тут блізка, рэчка.
Там рыбакі стаяць, бы свечкі,

Уранку, увечары да змроку.
І ловяць шмат, хай без уроку!
А з берагоў святло мігае,
Надрыўна музыка іграе.

Стаяць там велічна палацы
З высокім плотам, двор у глянцы,
Сцяжынкаю да самай рэчкі,
А двор вартуюць чалавечкі,
Буслы з гіпсоваю натурай,
І Рэкс з унушальнаю фактурай.

Жывуць заможныя там дачнікі:
Артысты, розныя загадчыкі.
( вам па сакрэту прашапчу я,
Што дачку бачыла такую)…

Ля рэчкі цэркаўка стаіць,
З пагорку ўдалячынь глядзіць.
Тут месца ёй было спрадвеку.
Калісь узбрылося чалавеку
Крыжы і купалы зваліць,
І маладзёжны клуб адкрыць.

Дзе быў алтар, там танцавалі,
Крычалі, гікалі, іржалі.
Камусьці было нават млосна
Ад пьяных выкрыкаў галосных.
Так насаджаўся дух бязбожны
Ў краіне, у час вялікаможны.

І, дзякуй Богу, свет злякнуўся
І зноў да Бога павярнуўся!
І зараз, вунь, стаіць, святая,
І веруючых усіх вітае
Ў блакінай сукні. Прыгажуня
Адноўленая! Хай святкуе!

Дубы, асіны векавыя —
Вартаўнікі яе нямыя.
Пабуду, сэрцам прытулюся,
Натхненнем яркім наталюся!

Паеду! Быццам у нябессі,
Зноў паляту я на Палессе,
Дзе жыць сям’ёй наканавана
І Божай ласкай даравана!

Валянціна Трухнова, г. Лунінец.


Малая радзіма

Ты частка вялікай Радзімы маёй,
Куточак маленства адзіны, адзіны.
Той, што ўзгадаваў і ўзнёс над зямлёй –
Малая радзіма, малая радзіма.

Ты частка сусвету ў нашым жыцці,
Адпраўная кропка ў вякі і хвіліны.
І дзе б я не быў, для мяне ты свяці,
Малая радзіма, малая радзіма.

Слоў мала павагі, пашаны, любві,
І кім бы не быў, не адкіне, а прыме
Маленькая вёска кай чыстай ракі,
Малая радзіма, малая радзіма!

Анатоль Козіччлен клуба літаратараў “Пінчукі”.


Паланэз малой радзіме

— Хто Канары атакуе,
Хто ў Егіпце бачыць рай…
Вам вандроўкі прапануе
Наш прывабны Пінскі край.

Кожны тут зямлі куточак
Унікальны мае код.
Дык прыедзь сюды, браточак,
У малой радзімы Год.

Тут сустрэнеш са здзіўленнем
Ты знаходку, адкрыццё.
І надыдзе адраджэнне
У культурнае жыццё.

Тут студзёныя крыніцы,
Ваўчкаваты цьмяны лес,
Тут Агінскі ля капліцы
Адчуваў свой “Паланэз”.

Тут Коласа музей славуты
Чакае шчыра вас штодня.
Вядомы класік праз пакуты
Для пінкаўцоў стаў, як радня.

Тут каралева Бона Сфорца
Рэформы адпраўляла ў свет.
Эканаміст, палітык, творца
Праўлення мела свой сакрэт.

Скірмунтаў і Радзівілаў
Нам здабыткі праз вякі.
Калі гэта вас здзівіла
Прыязжайце, землякі.

Будзь ты бедны, ці багаты,
Але ж шчасце ты згубіў,
Калі шлях да роднай хаты
Як святыню, ты забыў.

Жанна Верыч.


Адзначце лепшага, на ваш погляд, аўтара верша

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика