«Не кожны пусціць у кватэру 15 чалавек». TUT.BY знайшоў гараджан, якія кожную зіму ідуць калядаваць
25.12.2018 18:14
—
Новости Общества
|
«У горадзе калядаваць складаней. Не кожны чалавек захоча пусціць у сваю кватэру 15 чалавек, да таго ж, тут людзі больш закрытыя, чым на вёсцы», — распавядаюць Фатограф Вадзім Заміроўскі знайшоў у сталіцы этнографаў, айцішніка і транспартнага фаната, якія кожны год апранаюць маскі Мядзведзя, Бусла і Казы, і спытаў, навошта ім гэта. Ганна Сілівончык, 32 гады, старшыня Студэнцкага этнаграфічнага таварыства«Часцей за ўсё бываю Казой, але зрэдку яшчэ і Буслом — залежыць ад настрою: Каза Вобраз Бусла распаўсюджаны ў беларускіх калядных традыцыях. У гурце калядоўшчыкаў «Маскі патрэбныя, каб выклікаць у чалавека спрэчныя пачуцці. Традыцыйна яны мусяць Вясковыя людзі заўжды вельмі чакаюць калядоўшчыкаў і вельмі ім радыя, а гарадскія па-рознаму рэагуюць: могуць і не пусціць у хату, ці, бывае, суседзі выходзяць у калідор і просяць не шумець, распавядае Ганна Сілівончык. «Але людзі старэйшага веку і моладзь, якая шануе беларускія традыцыі, нам заўсёды радыя, запрашаюць, частуюць — так можна адчуць подых традыцыйнага свята нават у горадзе». Марыя Глушко, 14 год, вучаніца«Я заўсёды была ў вобразе Казы, але ў гэтым годзе бацькі вырашылі даць мне Бацькі Марыі — этнографы, іх цікаўнасць да народнай культуры перадалася і дачцэ. Марыі падабаецца ідэя адраджэння беларускай культуры, зараз яна спрабуе арганізаваць Каляды ў сваёй школе, але згадзілася паўдзельнічаць усяго некалькі чалавек. «Напэўна таму, што яны не ведаюць традыцыі і шмат для каго гэта проста тэатралізаваная пастаноўка». Лізавета Дубінчына, 22 гады, музейная супрацоўніцаКалядуе з сябрамі каля 5 год. Роля Казы цікавая, але і складаная. «Трэба ўвесь час «Каб Каза ўстала, трэба Казе сала, на ражок — піражок, а на копчык — пончык, а на спінку — мандарынку», — так кажа вядучы. Тады гаспадары нясуць прысмакі. «Але самы кранальны момант быў, калі бабуля вынесла нам адно яйка. Яна была так Барыс, 33 гады, працуе ў сферы ITБарыс робіць калядныя абыходы з сябрамі з 2010 года. Паступова спрабуе надаць Дзед, бог, жабрак — цэнтральны персанаж каляднага гурта. Гэта, напэўна, самы «Калядоўшчыкі — істоты, якія нясуць долю на наступны год. Ад таго, як гаспадар іх прыме, можа залежыць яго лёс, — лічыць Барыс. — А Дзед павінен выносіць гэты вердыкт, таму гэтая роля вельмі адказная і, мабыць, самая важная». Аляксандр Галкоўскі, 28 год, навуковы супрацоўнік аддзела старажытна-беларускай культуры НАН БеларусіКалі ў 2011 годзе трапіў у калядны рух, то не хапала вобраза Мядзведзя, таму вырашыў «Калі апранаеш гэты касцюм, то робішся ўжо не чалавекам, інакш свет успрымаеш. Твой «У горадзе калядаваць складаней, — распавядае Аляксандр, — для каляднага абраду У каляднай традыцыі вобраз Мядзведзя — гэта сіла, мужнасць, мудрасць, але ў розных «Мядзведзь у нас мучоны-кручоны, у смаргонскай акадэміі вучоны. Ведае ўсялякія «Мне заўсёды хочацца выкласціся, каб гэта было не дзеля галачкі, насамрэч прынесці Ірына Паўловіч, 19 год, студэнткаПершы раз калядавала з іншымі сябрамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў 2016 годзе. На фотаздымку дзяўчына ў вобразе Казы. Маска — праца этнографа Насты Глушко, гэта пап’е-машэ, звонку лямец і вышыўка. Строй Ірына збольшага пашыла сама: фартух, кашулю, спадніцу, пояс, «юпка» (сцёганая світа) — аўтэнтычная. «Боты сучасныя куплёныя, але спецыяльна калядныя, бо правы абуты на левую нагу, а левы — на правую. Гэта амаль не заўважна, але робіць паходку троху дурацкай і надае «Чаму вобраз Казы? Таму што недзе адчувалася, што ён мне блізкі і я з ім хутчэй звыкнуся, чым з Мядзведзем ці якой Цыганкай. Памятаю моцнае здзіўленне ад таго, што я ў масцы — гэта не я. Спачатку было трохі няёмка рабіць нават тыповыя казіныя дзеянні — бадацца, танчыць. Але хутка пачынаеш рабіць рэчы, якія сама ад сябе не чакаеш, ловіш момант, калі ствараецца адзінства — вось ты ў масцы і ёсць калядная Каза, а калядная Каза — ты. А яшчэ гэта весела. Можна, напрыклад, пагнацца за якімі бугаямі на вуліцы. І ўяўляеце, ім Смерць Казы — нязменная частка калядавання, дадае Ірына. «Каза заўжды ажыўляецца дарамі гаспадароў. Прасочваецца сувязь з дабрабытам і Калядоўшчыца распавядае, што кожнае калядаванне незвычайнае, асабліва калі ёсць Кірыл Сінюціч, 31 год, займаецца грамадскай дзейнасцю ў сферы транспартаКаляды — добрая традыцыя, якую Кірыл з сябрамі падтрымлівае ўжо каля 10 год. У розныя гады даводзілася прымяраць розныя ролі: Мядзведзя, Механошы, Казы. «Але мне проста падабаецца хадзіць і спяваць, зычыць людзям здароў’я і дабрабыту, таму звычайна калядую проста ў строі, — распавядае Кірыл. — Я абраў такі вобраз, каб падкрэсліць сваю беларускасць. Гэты строй мне шылі на вяселле, у ім я жаніўся». Звычайна калядоўшчыкам даюць тое, што ў людзей ёсць на сталах: спіртное, цукеркі, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фатограф Вадзім Заміроўскі знайшоў у сталіцы этнографаў, айцішніка і транспартнага фаната, якія кожны год апранаюць маскі Мядзведзя, Бусла і Казы, і спытаў,... |
|