Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Глускага раёна
05.01.2019
—
Новости Общества
|
Пераможцаў вызначала спецыяльна створаная камісія пад старшынствам Аляксандра Анцюшэні, намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва. Па словах Аляксандра Уладзіміравіча, кіраўнікі пераважнай большасці прадпрыемстваў адказна аднесліся да святочнага афармлення сваіх тэрыторый і будынкаў, у выніку прыгожа выглядае не толькі цэнтр Глуска, але і аддаленыя вуліцы і грамадскія месцы. І ўсё ж, па агульным меркаванні членаў камісіі, несумненным лідарам і пераможцам раённага конкурсу прызнаны філіял “Глускі” ААТ “Бабуліна крынка”. Другое месца за святочнае афармленне тэрыторыі прысуджана Глускаму лясгасу, а трэцяе месца заслужана падзялілі дзве ўстановы — раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і дзіцячая школа мастацтваў. Акрамя таго, Падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама адзначаны раённае спажывецкае таварыства, ПМК-249 і дзіцячы садок № 3. Узнагароды кіраўнікам устаноў 29 снежня ўручыў глава раёна Сцяпан Чачуха. Згодна з умовамі раённага конкурсу па святочным афармленні, у якасці матэрыяльнага заахвочвання яго пераможцаў прадугледжаны прэміі: за першае месца — 10 базавых велічынь, за другое — 7, уладальнікі трэцяга месца атрымаюць па 5 базавых велічынь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцаў вызначала спецыяльна створаная камісія пад старшынствам Аляксандра Анцюшэні, намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва. Па словах... |
|