Анатолий Анюховский, член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, посетил Сенно.. 21.by

Анатолий Анюховский, член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, посетил Сенно.

15.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Анатоль Анюхоўскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у час апошняга наведвання Сянна правёў традыцыйны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, а таксама пабываў у шматдзетнай сям’і.

 Міхаіл і Наталля Звярковічы выхоўваюць чацвёра дзяцей, жывуць у двухпакаёвай кватэры ў доме, што здадзены ў эксплуатацыю некалькі гадоў таму. А да гэтага месцам пастаяннага жыхарства для іх былі Маргойцы. Родную вёску пакінулі вымушана – згарэла хата. Найлепшым варыянтам у той сітуацыі было будаўніцтва на льготных умовах жылля ў райцэнтры.

 Як жывецца на новым месцы? Няпроста. Але ні старэйшыя, ні малодшыя Звярковічы на лёс не скардзяцца, напружваюць сілы: сумленна працуюць, добра вучацца, займаюцца спортам. Не адмаўляюцца ад дапамогі. Таму з удзячнасцю прынялі падарункі ад дэпутата. Іх атрымаў кожны з дзяцей. Анатоль Анюхоўскі цёпла павіншаваў сямейнікаў з Новым годам і Калядамі, пагутарыў з дарослымі аб паўсядзённых праблемах, у школьнікаў пацікавіўся поспехамі ў вучобе.

 Анатоль Анюхоўскі ў парламенце прадстаўляе тры раёны: акрамя Сенненскага – Талачынскі, Чашніцкі. І ў кожным з іх у гэтыя святочныя дні ён наведаўся ў сем’і, што маюць патрэбу ў матэрыяльнай падтрымцы і духоўнай спагадзе.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоль Анюхоўскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у час апошняга наведвання Сянна правёў традыцыйны прыём грамадзян і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика