Люди жаловались на «прямой линии», что плохо чистят дороги. 21.by

Люди жаловались на «прямой линии», что плохо чистят дороги

21.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дарогі трэба чысціць добра

На апошняй “прамой лініі”, якую старшыня райвыканкама Алег Быкаў праводзіў ў мінулую суботу, лідзіравала сезоннае пытанне – расчыстка дарог ад снегу.
Яго задавалі жыхары Войлавіч, Засіннікаў, Пабеды. Пры гэтым яны не скардзіліся на тое, што дарогі не чысцяць наогул. “Не, – казалі ўсе заяўнікі. – Дарогі чысцяць рэгулярна, і праехаць можна. Але месцамі робяць гэта няякасна, пакідаюць тоўсты слой снегу, які потым разбіваецца і ўскладняе нармальны праезд транспарту, дрэнна расчышчаюць пляцоўкі для аўталавак”. Нехта ўжо клапаціўся пра спуск талай вады, якая падтаплівае дарогу – маўляў, вясной будзе позна. Усе гэтыя пытанні былі адрасаваны кіраўніцтву УП ЖКГ і ДРБУ №204, якія адказваюць за гэтую работу.
Таксама старшыні райвыканкама тэлефанавалі па пытаннях якасці вады ў некаторых вёсках, выплаты зарплаты ў сельгасарганізацыі, пляцоўкі для складзіравання снегу з гарадскіх вуліц. Пытанні адрасаваны адпаведным службам і кіраўнікам арганізацый.
На асабісты прыём прыйшлі жыхары райцэнтра са зваротамі аб выдзяленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва кафэ і камерцыйнага жылля. Заяўнікам дадзены падрабязныя тлумачэнні па парадку дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. Усе пытанні ўзяты на кантроль.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №7 ад 22.01.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарогі трэба чысціць добра На апошняй “прамой лініі”, якую старшыня райвыканкама Алег Быкаў праводзіў ў мінулую суботу, лідзіравала сезоннае пытанне –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика