Людзі Смаргоншчыны: Часлаў і Часлава Мурашкі
25.01.2019
—
Новости Общества
|
Хутар Гаравішкі знаходзіцца паміж Дзевятнямі і Маркоўцамі, на левым беразе Віліі. Маляўнічая мясцовасць: з аднаго боку абнесеная лесам, з другога – абмытая водамі ракі. Гаравішкі – малая радзіма Чаславы Мурашкі, а таксама месца яе першага спаткання з будучым мужам Чаславам, які і сёння кажа, што жонку сабе ўзяў “з-за Вяллі”.
Супадзенне імёнаў адразу кідаецца ў вочы: яна – Часлава, ён – Часлаў. Муж і жонка вераць – не супадзенне гэта, а яшчэ адно пацверджанне таго, што яны дзве палавінкі аднаго цэлага. Часлава і Часлаў – гадаванцы шматдзетных сем’яў. У яе бацькоў было пяцёра дзяцей, у яго бацькоў – сямёра. Бацькі абодвух былі калгаснікамі, адпрацаваўшымі ўсё жыццё ў паляводстве.
Пасля школы Часлава скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы тэхнікум, а Часлаў нікуды не імкнуўся паступіць. Усё жыццё яго стыхіяй былі трактары, і таму атрыманне правоў механізатара было праграмай мінімум і адначасова праграмай максімум у кар’еры мужчыны. Механізатарам у калгас “Сцяг перамогі” прыйшоў яшчэ ў маладосці, і ажно да пенсіі там адпрацаваў. Але нават выхад на заслужаны адпачынак не аслабіў сяброўства нашага героя з тэхнікай. Сёння мужчына мае ўласны трактар і ўсё неабходнае навясное і прычапное абсталяванне. Тэхніцы ў вёсцы прастойваць не прыходзіцца. Для сям’і – карысць, для Часлава Мікалаевіча – аддушына. Калі некалькі год таму мужчыне рабілі аперацыю на назе, ён толькі аб адным прасіў доктара:
Доктар запэўніў, што ўсё будзе добра. Так і было. Трактар – сябар, карміцель, а таксама сведка кахання з першага погляду. Пра знаёмства з будучай жонкай мужчына расказвае так:
Прыгожага маладога трактарыста заўважыла і Часлава. Але ж не спыніўся ён тады, не загаварыў. Адкуль ён? Хто ён? Можна было толькі здагадвацца. Але лёсам было наканавана сустрэцца зноў. Часлава прыехала да роднага брата ў Гарыдзеняты, і тут, у вёсцы, зноў сустрэла юнака. Аказалася, ён жыве па-суседству. На вечарыне Часлаў адважыўся запрасіць на танец, але дадому не павёў: саромеўся сябровак, з якімі Чэся ішла дамоў. Ён вырашыў чакаць яе каля хаты. І дачакаўся. І прызнаўся, нарэшце, ва ўсім, што было на сэрцы. А пасля, не пытаючыся дазволу, прыхінуў да сябе і з пяшчотным пацалункам дакрануўся да вуснаў каханай. Той вечар быў толькі для іх, і той, і наступны, і ўсе, што былі пасля. Два гады сустракаліся, а напрыканцы 1968 года вырашылі ажаніцца. Да вяселля рыхтаваліся хутка: падыходзіў пост, і маладыя хацелі паспець да запустаў. 10 студзеня 1969 года зіма закідала Жодзішкаўскі край снегам. Увесь дзень сняжынкі-нявестачкі кружылі вясёлыя карагоды. Маладая Часлава надзявала шлюбную сукенку і вэлюм, а ў гэты час жаніх з Гарыдзенятаў рыхтаваў вясельны картэж. Да гусенічнага трактара прычапіў драўляныя сані, рассадзіў гасцей і паехаў да нявесты. Калі сёння Часлаў Мікалаевіч расказвае пра свой картэж, жонка прыпыняе мужа і з гумарам каменціруе:
Пасля вяселля маладыя жылі ў Бярозаўцах у невялічкай хатцы, а пасля купілі дом у Гарыдзенятах.
Часлаў і Часлава Мурашкі выгадавалі траіх дачок. З-за таго, што сына Бог не паслаў, мужчына не маркоціўся. Маўляў, галоўнае, што ўсе дзеці нараджаліся здаровымі і раслі на радасць бацькам. Недахопу мужчынскай сілы сям’я не адчувала. Часлаў заўсёды працаваў шчыра і рупліва. А такім справам, як кашэнне і ваджэнне трактара навучыў не сына, дык дачок. Яны і сёння ў адзін голас кажуць, што могуць і з касою хадзіць, і за рулём МТЗ шчыраваць.
Часлаў і Часлава Мурашкі некалькі раз паўтараюць, што шмат цярпення трэба ў сямейным жыцці. Але і ўзнагарода за гэта цярпенне адпаведная – трывалая сям’я, узаемная павага, адчуванне сябе другой палавінкай святога, непадзельнага цэлага. Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутар Гаравішкі знаходзіцца паміж Дзевятнямі і Маркоўцамі, на левым беразе Віліі. Маляўнічая мясцовасць: з аднаго боку абнесеная лесам, з другога – абмытая водамі... |
|