ГАЛОЎНАЕ БАГАЦЦЕ – ГЭТА ЛЮДЗІ. 21.by

ГАЛОЎНАЕ БАГАЦЦЕ – ГЭТА ЛЮДЗІ

27.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

– Сёння Мінская вобласць – гэта высокія тэхналогіі, інавацыі, інвестыцыі, цэнтр прамысловасці і культуры, развітая сельская гаспадарка,– адзначыў Анатоль Міхайлавіч.– Але самае галоўнае наша багацце – гэта людзі, жыхары рэгіёна, якія кожны дзень сваёй стараннай працай, талентам і творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць сваю зямлю больш прыгожай, больш яркай і багатай, а родную Міншчыну больш паспяховай…
Кіраўнік вобласці выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам працы, прадстаўнікам грамадскасці і партыйнага руху, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый за вялікі ўклад у развіццё сталічнага рэгіёна, перадавікам усіх галін народнагаспадарчага комплексу, якія сваімі працоўнымі поспехамі і перамогамі праслаўляюць родную Міншчыну і Рэспубліку Беларусь.
У рамках урачыстасці адбылося ўшаноўванне прадстаўнікоў практычна ўсіх сфер дзейнасці, удастоеных ганаровага звання “Чалавек года Міншчыны-2018”. Старшыня аблвыканкама ўручыў ім адпаведныя дыпломы. Такога гонару ўдастоен і старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі выратавання на водах Ігар Федасеевіч ШАПЛЮК. Пад кіраўніцтвам Ігара Федасеевіча Барысаўская раённая арганізацыя на працягу 12 гадоў займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, не адзін раз прызнавалася лепшай у Беларусі.
Акрамя дыпломаў “Чалавек года Міншчыны-2018”, лаўрэаты былі ўзнагароджаны і юбілейнымі медалямі “100 гадоў БССР”, якія яны атрымалі з рук памочніка Прэзідэнта, інспектара па Мінскай вобласці Ігара Яўсеева. Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам.
Наш кар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу ў Палацы культуры горада Маладзечна адбылася абласная ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР, у якой прынялі ўдзел дэлегацыі ўсіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика