Замест імя Леніна - імя Быкава. У Віцебску збіраюць подпісы за перайменаванне бібліятэкі. 21.by

Замест імя Леніна - імя Быкава. У Віцебску збіраюць подпісы за перайменаванне бібліятэкі

28.01.2019 15:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ініцыятыўная група на чале з грамадскай актывісткай Таццянай Севярынец збірае подпісы за тое, каб перайменаваць абласную бібліятэку імя Леніна ў гонар пісьменніка Васіля Быкава. Акрамя таго, гараджане стварылі адпаведную петыцыю ў інтэрнэце.


«Мы, жыхары горада Віцебска і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў, канстатуем, што імя У. І. Леніна, якое носіць адна з галоўных установаў культуры Віцебскай вобласці - абласная бібліятэка, — не адпавядае часу, не з’яўляецца нацыянальна апраўданым і значным.

Таму прапануем перайменаваць Віцебскую абласную бібліятэку ў гонар нашага славутага, сусветна вядомага земляка Васіля Быкава. Мы лічым, што імя выбітнага пісьменніка і грамадзяніна, творы якога чытаюць ва ўсім свеце, надасць больш аўтарытэту ўстанове культуры і кіраўніцтву вобласці, якое мае выдатны шанец прадэманстраваць свой патрыятызм і павагу да нацыянальных культурных каштоўнасцяў», — гаворыцца ў петыцыі.

Подпісы плануюць перадаць у аблвыканкам і аблсавет дэпутатаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ініцыятыўная група на чале з грамадскай актывісткай Таццянай Севярынец збірае подпісы жыхароў Віцебска за тое, каб перайменаваць абласную бібліятэку імя Леніна ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика