Заместитель Премьер-министра Игорь Петришенко посетил объекты социальной сферы Осиповичского района. 21.by

Заместитель Премьер-министра Игорь Петришенко посетил объекты социальной сферы Осиповичского района

29.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будуем здароўе

Пачатак работы на Асіповіччыне намесніка Прэм’ер-міністра краіны Iгара Петрышэнкі, які адказвае за сацыяльную сферу — ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт — паклала сустрэча з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэем Кунцэвічам і старшынёй райвыканкама Паўлам Налівайкам, пасля чаго былі наведаны асобныя аб’екты сацыяльнай сферы рэгіёна.

Першы прыпынак у ходзе рабочай паездкі — жыццёва неабходны землякам будуемы лячэбны корпус цэнтральнай райбальніцы, увод якога вызначаны на другую палову года. Прыняць першых пацыентаў планавалася значна раней, але, як гаворыцца, няма ліха без дабра: у выніку ў нас з’явіцца не проста звычайны тэрапеўтычны корпус на 100 ложкаў, а перапрафіляваны, са значна пашыраным спектрам магчымасцяў аднаўлення здароўя.

«Аб’ект узводзіцца пад патрэбы Асіповічаў і суседніх раёнаў, — адзначыў віцэ-прэм’ер. — Гэта будзе буйны медыцынскі комплекс, які аснасцяць самым сучасным дыягнастычным і хірургічным абсталяваннем. Тут размесцяцца прыёмнае аддзяленне, аддзяленні хірургіі і анестэзіялогіі, акушэрска-гінекалагічнае, аперацыйны блок і іншыя — усё тое, што сёння найбольш актуальна для раёна«.

Паводле яго слоў, фінансаванне на завяршэнне будаўніцтва выдзелена ў дастатковым аб’ёме. Кіраўніцтва генпадрадчыка будоўлі — «Магілёўаблсельбуд» — запэўніла, што ўсё запланаванае будзе завершана згодна з графікам. Ужо пачалася закупка медыцынскага абсталявання.


Галоўны ўрач райбальніцы Павел Шаціла паведаміў, што работы выйшлі на фінішную прамую: будаўнікі цалкам закрылі перыметр пабудовы і падключылі інжынерныя сеткі, цяпер вядзецца ўнутраная аддзелка памяшканняў; новы корпус злучыць з існуючым будынкам бальніцы пешаходная галерэя. А начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жылін дадаў, што пасля прыёмкі будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы для працы медперсаналу, менавіта паступальнага руху ў плане абслугоўвання насельніцтва.

«Умовы працы ў сённяшняй бальніцы, вядома, складаныя, але з асноўнымі сваімі задачамі медыкі спраўляюцца. Упэўнены, што з уводам у эксплуатацыю новага аб’екта аказанне медыцынскай дапамогі ў раёне будзе ўзнята на якасна новы ўзровень. Аналагічныя параметры перадавога абслугоўвання будзем імкнуцца забяспечваць і ў іншых рэгіёнах краіны«, — вось выснова Iгара Петрышэнкі пасля наведвання нашай галоўнай медустановы.

Сустракаючыся ў райпаліклініцы з працоўным калектывам цэнтральнай раённай бальніцы, намеснік Прэм’ер-міністра адзначыў, што клопат аб уласным здароўі кожнага з нас з’яўляецца важным складальнікам жыцця грамадства. I ў дзяржаве гэтаму надаецца вялікая ўвага: будуюцца новыя аб’екты, развіваецца спартыўная інфраструктура, паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў. I трэба папулярызаваць масавыя віды спорту, стымуляваць жыхароў да здаровага ладу жыцця.

Азнаёміўся Iгар Віктаравіч і з дзейнасцю фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Жамчужына». Тут, як вядома, функцыянуе 3 басейны: для спартыўнага плавання на тры дарожкі, з элементамі аквапарка і для навучання плаванню дзяцей ад 3 да 6 гадоў; маюцца залы для аэробікі, трэнажорная і більярдная, саўна. Аднаразовая прапускная здольнасць ФАК — 352 чалавекі, за першы месяц працы спартыўны аб’ект наведалі больш за 6 тысяч жыхароў горада і раёна.

«Пытанні далучэння людзей да сістэматычных заняткаў фізкультурай, асабліва дзяцей і падлеткаў, разам з іншымі таксама абмяркоўваліся з мясцовым кіраўніцтвам рэгіёну, — адзначыў Iгар Петрышэнка. — Цяпер, у зімовых умовах, трэба забяспечыць на кожным стадыёне заняткі лыжным спортам, задзейнічаць усе хакейныя пляцоўкі, арганізаваць рэгулярны пракат канькоў і іншага спортінвентара. I развіццё спартыўнага складальніка павінна быць адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце такога буйнога раёна, як Асіповіцкі«.

Віталь Кулакоў.

Фота Дзмітрыя Саўрыцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будуем здароўе Пачатак работы на Асіповіччыне намесніка Прэм’ер-міністра краіны Iгара Петрышэнкі, які адказвае за сацыяльную сферу — ахову здароўя, адукацыю,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика