Беларускамоўны дзень прайшоў у ДУА «Яслі-сад №13 г. Смаргоні»
05.02.2019
—
Новости Общества
|
Ведаць сваю родную мову таксама важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічыцца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забылася. На жаль, на беларускіх вуліцах усё радзей можна пачуць беларускую мову, а яна робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.
Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей - адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей. Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Кожны панядзелак у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №13 г. Смаргоні» праходзіць беларускамоӯны дзень. У гэты дзень ранішняя зарадка пачынаецца з беларускай музыкі. Падчас усіх рэжымных момантаў дзеці знаёмяцца з беларускімі назвамі посуду, мэблі, адзення, прыродных з'яў, частак цела чалавека і мн. іншыя. Інфармацыя выхаванцам падаецца дазавана, замацоўваецца на працягу некалькіх дзён і дапаўняецца новым матэрыялам. На шпацырах, фізкультурных і музычных занятках выхаванцам прапануюцца народныя гульні рознай рухомасці, народныя песні, пацешкі, прыказкі і прымаўкі. Адначасова вядзецца праца з сем’ямі выхаванцаў. Бацькам прапануюць удзел у народных святах, конкурсах, выставах прыкладной творчасці. На гэтым тыдні бацькі паўдзельнічалі разам з дзецьмі ў занятках. Цікава было ўсім не толькі дзецям, але і дарослым. Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ведаць сваю родную мову таксама важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічыцца беларуская і руская, аднак сваю...
|
|