Пасля падзеі: Гісторыю патрэбна паважаць. 21.by

Пасля падзеі: Гісторыю патрэбна паважаць

08.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сёлетні векавы юбілей з моманту абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, якая потым змяніла назву на Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, прынёс з сабою шмат публікацый у прэсе.
Меркаванні пра гэтую дату самыя розныя. Аднак у сваёй большасці ўсе сыходзяцца на адным – менавіта тады быў закладзены гістарычны падмурак для цяперашняй суверэннай Беларусі.
На мінулым тыдні ў Столінскай цэнтральнай бібліятэцы прадстаўнікі розных пакаленняў – ветэраны працы, былыя і цяперашнія прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, настаўнікі гісторыі, вучні каледжа, ліцэя і школ – падзяліліся сваімі ўспамінамі, выказалі свае меркаванні пра станаўленне і развіццё Беларусі.
Старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, пачынаючы гутарку, адзначыў, што пакаленні мяняюцца, але ранейшым застаецца наш славянскі дух, нашы традыцыі. Для цяперашняй моладзі галоўны наказ – зберагчы і памножыць тыя напрацоўкі, дасягненні, што ў якасці падмурка заклалі нашы продкі.
І Валянціна Мірановіч, і Альбіна Калодзій, і Іван Вярэніч, Ніна Кісель, Вольга Адамовіч і Людміла Кісель – заслужаныя людзі раёна, якія з катэгорыі адданых роднай зямлі, падзяліліся сваімі ўспамінамі. Шчыра гаварылі не толькі пра станоўчыя моманты, але нагадалі і пра “перагібы” савецкіх часоў. Тым не менш, усе сышліся на адным, што гісторыю трэба шанаваць і ні ў якім разе не спрабаваць перапісаць, перайначыць. Трэба рабіць высновы, аналізаваць памылкі і крочыць наперад.
Лозунгі сучаснай Беларусі – “За моцную і квітнеючую Беларусь!”, “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – гэта не проста прыгожыя выказванні. Яны трывала ўвайшлі ў наша жыццё. Вельмі прыемна, што наша моладзь не адмаўляецца ад мінулага, а робіць упэўненыя крокі ў сучаснасць, якая штодня адкрывае новыя гарызонты ва ўсіх сферах дзейнасці.
Алена
КЛІМУШКА
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетні векавы юбілей з моманту абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, якая потым змяніла назву на Беларускую Савецкую Сацыялістычную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика