Войны праносяцца па зямлі, руйнуць лёсы мільёнаў, нам застаецца толькі памяць. Праз дзесяцігоддзі мы нясём да манументаў і на магілы герояў кветкі. Сёлета 15 лютага на
Патрыятычная акцыя “Чорны цюльпан” аб’яднае жыхароў Карэліцкага раёна рознага ўзросту. Самымі актыўнымі яе ўдзельнікамі стануць дзеці і моладзь. Сёння яны растуць пад мірным небам, але, дзякуючы расказам старэйшага пакалення, ведаюць кошт спакойнаму жыццю.
Таму майстар-клас на базе Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі прадстаўнікі раённага Дома рамёстваў Юлія Баярэнка і Валянціна Бразоўская спалучылі з аповедам пра мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гісторыі тых няпростых часоў знайшлі шчыры водклік у вучняў 4-8 класаў сярэдняй школы №2 райцэнтра . Дзеці не проста зрабілі ў тэхніцы арыгамі цюльпаны з чорнай паперы, а ўклалі ў кожную кветку асаблівы сэнс непарыўнай сувязі пакаленняў.
Далучылася да майстар-класа і дырэктар раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік, якая расказала прысутным пра
Таксама да майстар-класа супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную выставу кніг, якія дапамаглі дзецям глыбей успрыняць матэрыял і значнасць падзеі.
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і з адкрытых інтэрнэт-крыніц