СШ № 2 г. Століна атрымала грант у рамках праграмы “Карані травы” Урада Японіі на набыццё вулічнага трэнажорнага комплексу. 21.by

СШ № 2 г. Століна атрымала грант у рамках праграмы “Карані травы” Урада Японіі на набыццё вулічнага трэнажорнага комплексу

27.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На ўрачыстай цырымоніі падпісання кантрактаў Ала Лазіцкая

На ўрачыстай цырымоніі падпісання кантрактаў Ала Лазіцкая

СШ № 2 г. Століна атрымала грант у рамках праграмы “Карані травы” Урада Японіі на набыццё вулічнага трэнажорнага комплексу. Трэнажорамі, якія размесцяцца каля ўстановы адукацыі, змогуць карыстацца не толькі вучні, але і ўсе жыхары мікрараёна.
На мінулым тыдні дырэктар установы Ала Лазіцкая была ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе адбылося ўрачыстае падпісанне кантрактаў на выдзяленне грантаў.
Амаль восем з паловай тысяч долараў будзе патрачана на набыццё абсталявання.
– Мы даўно марылі аб вулічных трэнажорах і шукалі магчымасць набыць іх для сваёй установы. І вось летам даведалася, што праграма японскага ўрада пачала фінансаваць праекты для сістэмы адукацыі. Да гэтага яны супрацоўнічалі толькі з сістэмай аховы здароўя. Праект быў напісаны.
Пасля былі сустрэчы, узгадненні.
Аташэ пасольства па эканамічных пытаннях прыязджаў да нас, каб паглядзець месца размяшчэння трэнажораў, убачыць, што ў нас ёсць.
Згодна з праектам каля школы пад павеццю размесцяцца 13 трэнажорных залаў. Трэнажоры антытраўматычныя і антывандальныя.
На Брэстчыне пакуль няма такіх ні ў адной установе адукацыі.
Таццяна СЕГЕН
Фота прадастаўлена
работнікамі Пасольства Японіі ў Беларусі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СШ № 2 г. Століна атрымала грант у рамках праграмы “Карані травы” Урада Японіі на набыццё вулічнага трэнажорнага комплексу. Трэнажорамі,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика