4 сакавіка – Дзень міліцыі
01.03.2019
—
Новости Общества
|
Паважаныя супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, ветэраны міліцэйскай службы!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём міліцыі!
Стаяць на варце законнасці і правапарадку – высакародная і ганаровая місія, вялікая адказнасць перад грамадствам, дзяржавай і законам.
Ва ўсе часы аўтарытэт міліцыянераў нашай краіны быў непахісны і безагаворачны. Сумленныя людзі паважалі міліцыю, а злачынцы баяліся. Чалавек у міліцэйскай форме ўвасабляў уладу, і патрабаванні да яго былі асаблівыя. Задачы, якія цяпер прыходзіцца рашаць супрацоўнікам міліцыі, сталі больш складаныя – арганізаваная злачыннасць, наркотыкі, правапарушэнні ў сферы высокіх тэхналогій, на фінансавым рынку і многае іншае.
Няма справы больш высакароднай, чым ахоўваць людзей, аказваць ім дапамогу і падтрымку ў цяжкія хвіліны жыцця. Вы годна працягваеце традыцыі ветэранаў, з гонарам несяце службу па ахове парадку.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за высокі прафесіяналізм і адказнае выкананне службовага абавязку!
Напярэдадні святочнага дня жадаем вам поспехаў у рабоце, моцнага здароўя, надзейнага сямейнага тылу, дабрабыту і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 сакавіка – Дзень міліцыі Паважаныя супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, ветэраны міліцэйскай службы! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным... |
|