Дарога да храма: Пост – не мэта, а спосаб наблізіцца да Бога
14.03.2019
—
Новости Общества
|
Гродзеншчына, як ніякі іншы рэгіён Беларусі, славіцца ідэальным балансам каталіцкіх і праваслаўных вернікаў: іх колькасць прыкладна аднолькавая. Даўно ўжо смаргонцы, у сем’ях якіх часта можна сустрэць прадстаўнікоў абодвух веравызнанняў, прывыклі, што галоўныя ўрачыстасці адзначаюцца не па адным разе. А перад Вялікаднём і католікі, і праваслаўныя перажываюць Вялікі пост. Як правільна паводзіць сябе і на што звярнуць асаблівую ўвагу ў гэты час, мы спыталі настаяцеля храма Праабражэння Гасподня протаіерэя Анатоля Рэзановіча і настаяцеля парафіі Святога Міхала Арханёла ксяндза Алега Жураўскага.
Святая Чатырохдзясятніца пачынаецца з сырапуснай нядзелі. А першая сядміца Вялікага посту адзначаецца асаблівай строгасцю і працягласцю богаслужэнняў. З панядзелка па чацвер на вялікіх Павячэр’ях ужо на працягу 1300 гадоў чытаецца Пакаянны канон Святога Андрэя Крыцкага.
Важна таксама перажыць пост з некаторым утаймаваннем плоці. Гэта могуць быць пэўныя пастанаўленні, якія дапамогуць паглыбіцца ў духоўную барацьбу і стаць новым чалавекам: напрыклад, адмова ад прагляду тэлевізара, ад любімых страў, забаў. Час, які вызваляецца, добра прызначыць для дапамогі бліжнім. Настаяцель звярнуў увагу, што дапамога бліжняму можа быць малітоўнай ці матэрыяльнай. Дапамагчы беднай сям’і, наведаць хворага ці адзінокага чалавека, правесці больш часу з блізкімі, якім асабліва патрэбна наша ўвага. Гэта вельмі дапаможа з поўнай радасцю ўвайсці ў Велікодны час. Час, які мы цяпер перажываем, - добрая нагода адмовіцца ад шкодных звычак. Самыя строгія моманты посту – Папяльцовая серада і Вялікая Пятніца. У гэтыя дні дазваляецца толькі адзін раз наядацца дасыта і рэкамендуецца больш часу ўдзяліць духоўным разважанням. Як і ўвесь год, поснымі днямі з’яўляюцца пятніцы.
Падчас посту ёсць і святочныя дні. У католікаў гэта Вербная нядзеля, урачыстасць святога Юзафа і Звеставанне. У гэтыя дні мы выказваем шчырую радасць, але памятаем, што пост працягваецца. У многіх людзей на гэты час прыпадаюць сямейныя святы. Можна павіншаваць імянінніка, сабрацца за святочным сталом, але таксама не забываем пра асаблівы час. Аднак ёсць яшчэ адзін момант. Хрысціянін не павінен усім сваім выглядам кожную хвіліну паказваць, што ён пасціцца. Гэта павінны бачыць перш за ўсё не людзі, а Бог. Віялета ВОЙТКА. Фота з архіва сайта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзеншчына, як ніякі іншы рэгіён Беларусі, славіцца ідэальным балансам каталіцкіх і праваслаўных вернікаў: іх колькасць прыкладна аднолькавая. Даўно ўжо...
|
|