Карэліччына віншуе работнікаў і ветэранаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 21.by

Карэліччына віншуе работнікаў і ветэранаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

24.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Паважаныя работнікі і ветэраны
бытавога абслугоўвання насельніцтва
і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам. Сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва шмат у чым вызначае сацыяльнае самаадчуванне людзей. Ад вашай добрасумленнай працы, прафесіяналізму і адказнасці залежаць камфорт і дабрабыт тысяч людзей і ў канчатковым выніку — якасць жыцця нашых грамадзян.

Для нас даўно сталі звыклымі камунальныя выгоды, і часам мы не задумваемся, якой цаной дастаецца стабільная работа камунальнай гаспадаркі. На плячах работнікаў камунальнай сферы ляжыць вялікі груз адказнасці за жыццё ўсяго раёна, іх праца заўсёды на віду. Ад вашай увагі, прафесіяналізму, адказнага стаўлення да справы залежаць побыт, утульнасць і камфорт, настрой людзей.

Прыміце шчырую падзяку за вашу паўсядзённую працу і ўклад у развіццё і далейшае добраўпарадкаванне нашага раёна.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, стабільнасці, дабрабыту і поспеху ў вашай няпростай, але такой патрэбнай людзям працы!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з вашым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика