У Віцебску на Дзень Волі затрымалі Барыса Хамайду. За плакат з цытатай Буніна?. 21.by

У Віцебску на Дзень Волі затрымалі Барыса Хамайду. За плакат з цытатай Буніна?

25.03.2019 14:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядомага грамадскага актывіста Барыса Хамайду затрымалі 25 сакавіка каля «сіняга дома» ў Віцебску. Ён трымаў у руках сцяг горада і самаробны плакат з цытатай рускага пісьменніка Івана Буніна: «Город (Витебск) древний и нерусский». Гэткім чынам Барыс Хамайда павіншаваў гараджан з Днём Волі, паведамляе «Віцебская вясна».


Затрымлівалі Хамайду людзі ў цывільным, якія сказалі, што яны міліцыянеры. Апазіцыянер прастаяў з плакатам каля 10 хвілін — супрацоўнікі ў цывільным у гэты час чакалі, пакуль прыедзе міліцэйская машына.

Барыса Хамайду адвезлі ў Чыгуначны РАУС Віцебска. У чым яго абвінавачваюць, пакуль невядома.

Гэта ўжо другое затрыманне Барыса Хамайды з пачатку года. Да гэтага яго затрымалі напярэдадні Дня Канстытуцыі. Тады на яго склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.

 
Теги: Витебск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хамайда трымаў у руках сцяг горада і самаробны плакат з цытатай рускага пісьменніка Івана Буніна: «Город (Витебск) древний и нерусский».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика