У політэхнічным ліцэі выпусцілі групу прадаўцоў і правялі міні-кірмаш вакансій
11.04.2019
—
Новости Общества
|
10 красавіка ў мясцовым політэхнічным ліцэі быў праведзены міні-кірмаш вакансій. Якраз у гэты дзень тут здала выпускныя экзамены група прадаўцоў. Гэтай прафесіі па накіраванні дзяржаўнай службы занятасці навучаліся беспрацоўныя. Іх працаўладкаванню і была нададзена ўвага. У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны спецыяліст мясцовай службы занятасці Галіна Бойка, прадстаўнікі гандлёвых прадпрыемстваў. Некаторыя з іх не змаглі паўдзельнічаць у міні-кірмашы вакансій, таму загадзя прыслалі заяўкі на пэўную колькасць прадаўцоў.
Трэба адзначыць, што яшчэ падчас вучобы навучэнцы курсаў праходзілі практыку ў магазінах горада, па выніках якой некаторых практыкантаў ужо ў якасці прафесійных работнікаў запрасілі на працу ў гэтыя гандлёвыя аб’екты. Пасля заканчэння міні-кірмашу вакансій настаў урачысты момант: новаспечаных прадаўцоў павіншавалі з набыццём новай прафесіі, уручылі ім адпаведныя пасведчанні, пажадалі поспехаў у працы. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 красавіка ў мясцовым політэхнічным ліцэі быў праведзены міні-кірмаш вакансій. Якраз у гэты дзень тут здала выпускныя экзамены група прадаўцоў. Гэтай прафесіі па... |
|