У дзіцячым садку №12 сабралі звесткі аб “Залатой горцы” і навялі тут парадак
26.04.2019
—
Новости Общества
|
У дзіцячым садку № 12 распачалі праект аб малой радзіме. Паколькі ў гэтай дашкольнай установе вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню, то выхавальнікі зацікавіліся гістарычнымі мясцінамі Смаргоншчыны. Пачалі збіраць неабходныя матэрыялы. Удзельнікамі праекта з’яўляюцца як работнікі дзіцячага садка, так і выхаванцы, іх бацькі, нават дзядулі і бабулі. Дарослыя ўпэўнены, што інфармацыя аб гераічных і трагічных падзеях мінулых гадоў адкладзецца ў памяці дзетак.
Адным з аб’ектаў, на які звярнулі ўвагу дзетсадаўскія работнікі, з’яўляецца “Залатая горка”. Яны не толькі сабралі аб ёй нямала розных звестак, але і вырашылі наведаць гэту гістарчную мясціну, навесці тут належны парадак, сабраць смецце, галлё. Жанчыны між іншым адзначылі, што каля “Залатой горкі” няма кантэйнера для бытавых адходаў, у які наведвальнікі маглі б выкінуць пеперку, пластыкавую бутэльку ці поліэтыленавы пакет. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзіцячым садку № 12 распачалі праект аб малой радзіме. Паколькі ў гэтай дашкольнай установе вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню, то выхавальнікі... |
|