12 мая ў парафіі Святога Міхаіла Арханёла 160 юных вернікаў прынялі Першую Камунію
14.05.2019
—
Новости Общества
|
У парафіі Святога Міхаіла Архангела ў мінулую нядзелю было асабліва людна і прыгожа. 160 юных вернікаў упершыню ў сваім жыцці прынялі Першую Камунію.
На працягу двух гадоў дзеці старанна рыхтаваліся да аднаго з самых важных момантаў у жыцці кожнага верніка: вучылі малітвы, разважалі аб Божым cлове, стараліся ўсім сэрцам зразумець і палюбіць Хрыста. Папярэднічала нядзельнай Імшы шчырая першая споведзь дзяцей, падчас якой яны ачысцілі свае сэрцы ў сакраманце пакаяння. Урачыстасць Першай Камуніі – радасная падзея не толькі для дзяцей, іх бацькоў і родных, але і для ўсёй парафіяльнай супольнасці, якая па сутнасці з’яўляецца адной вялікай сям’ёй. Вядома, праз хрост кожнае дзіця далучана да супольнасці Касцёла. Але толькі тады, калі хлопчык ці дзяўчынка прыступяць да споведзі і прымуць Камунію, яны становяцца паўнапраўнымі прысутнымі ў гэтай сям’і і поўнасцю карыстаюцца Божай ласкай, якую даюць ім сакраманты. Першую Камунію ўдзяліў дзецям і павіншаваў іх з гэтай вялікай падзеяй у жыцці ксёндз Алег Жураўскі. Пасля прыняцця Першай Камуніі ў дзяцей пачынаецца белы тыдзень, на працягу якога яны ў першакамунійных строях дзеля ўзрастання ў веры штодзённа ўдзельнічаюць ў маёвых набажэнствах. Галіна АНТОНАВА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У парафіі Святога Міхаіла Архангела ў мінулую нядзелю было асабліва людна і прыгожа. 160 юных вернікаў упершыню ў сваім жыцці прынялі Першую Камунію. |
|