«Я багаты чалавек…». 21.by

«Я багаты чалавек…»

17.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_3614
У пятніцу, дзясятага мая, адзначыў свой 75-гадовы юбілей цудоўны чалавек, добры муж і бацька, вопытны кіраўнік Мікалай Клімовіч з в. Нячатава.

Нарадзіўся Мікалай Фёдаравіч у 1944 годзе ў в. Радчыцк. У той час Фядоры і Нячатава былі акупіраваны немцамі, таму людзі жылі ў шалашах у суседняй вёсцы. Толькі пасля акупацыі вярнуліся ў роднае Нячатава.
Бацька, Фёдар Ерамеевіч, пайшоў на фронт, а маці, Ганна Паўлаўна, засталася з двума сынамі на руках. Бацька загінуў на вайне. Васіль і Мікалай, як пасталелі, ва ўсім дапамагалі маці, бо ў пасляваенны час у вёсцы прыходзілася нялёгка.
Успамінае Мікалай Фёдаравіч дзяцінства, камсамольскае юнацтва і камуністычную школу. Тады лічылася прэстыжным вучыцца, напрыклад, у Расіі. На сямейным савеце прынялі рашэнне: старэйшы сын павінен атрымаць адукацыю, а малодшы – застацца з маці. Тады ў вяскоўцаў не было прынята дзецям пакідаць маці, якая рана аўдавела. Неўзабаве старэйшы брат паехаў вучыцца, а Мікалай не мог пакінуць маці адну.
Рана ажаніўся са сваёй аднакласніцай Яўгеніяй. Але думкі пра тое, што необходна атрымаць адукацыю, не пакідалі Мікалая Клімовіча. Ён паступіў у Пружанскі сельскагаспадарчы тэхнікум, пасля вучыўся ў Ленінградскім сельскагаспадарчым інстытуце па спецыяльнасці “Вучоны аграном”.
Працоўны шлях Мікалай Клімовіч пачынаў загадчыкам Нячатаўскай сельскай бібліятэкі, далей давялося быць настаўнікам пачатковых класаў Гараднянскай сярэдняй школы, пасля — інспектарам па кадрах калгаса імя Шчарбакова, брыгадзірам. Мікалаю Фёдаравічу было 27 гадоў, калі яго назначылі старшынёй Фядорскага сельвыканкама. На гэтай пасадзе ён працаваў 37 гадоў.
Яўгенія Мікалаеўна — педагог. Да выхаду на заслужаны адпачынак яна працавала настаўнікам пачатковых класаў у Фядорскай сярэдняй школе. У Клімовічаў трое дзяцей. Старэйшая дачка Святлана, як і маці, мае педагагічную адукацыю, а малодшая Наталля звязала сваё жыццё з медыцынай. Яны жывуць у Сімферопалі. Сыну Аляксандру ў спадчыну ад бацькі перадаліся такія якасці, як працавітасць і адказнасць, што маюць вельмі важнае значэнне ў нашым жыцці. Ён жыве ў Санкт-Пецярбургу.
У Мікалая Фёдаравіча і Яўгеніі Мікалаеўны шэсць унукаў і тры праўнукі.
– Я самы багаты чалавек на зямлі, – жартуе юбіляр. – Калі б усе мелі столькі прадаўжальнікаў роду, дык па дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне не ўзнікала б ніякіх пытанняў. А дзеці тэлефануюць, радуюць нас з жонкаю прыемнымі навінамі, па магчымасці прыязджаюць у госці. І зараз усе завіталі на малую радзіму, ды і нагода для гэтага ёсць.
У вольны час юбіляр з задавальненнем працуе па гаспадарцы. Не дае сабе слабінку, а імкнецца, каб усё было пабудавана ці адрамантавана ўласнымі рукамі.
Працоўныя будні Мікалай Клімовіч успамінае з настальгіяй. Пра калектыў засталіся вельмі цёплыя ўспаміны. І да людзей Мікалай Фёдаравіч заўжды ставіўся ўважліва, добразычліва, з паразуменнем і ў любым выпадку дапамагаў словам і справай. Да гэтага часу ён з’яўляецца прыкладам для калег, яго вопыт і закладзеныя традыцыі пераймае моладзь.
На заслужаным адпачынку Мікалай Фёдаравіч прытрымліваецца актыўнага ладу жыцця. Ніколі не сядзіць без справы. Увесь час цікавіцца, чым жыве сельскі Савет, якія падзеі адбываюцца, як ідуць справы ў калег. Рады заўжды бачыць Мікалая Клімовіча ў сельвыканкаме, параіцца і атрымаць добрую параду ад вопытнага папярэдніка.
Павіншавалі юбіляра старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Алена Лахадынава. Пранікнёныя пажаданні выказала старшыня раённага савета ветэранаў Валянціна Мірановіч. Шмат цёплых слоў з нагоды 75-годдзя прагучала ад старшыні СВК “Фядорскі” Рыгора Дзямко, старшыні мясцовага сельвыканкама Марыі Мельніковіч, былых калег і паплечнікаў.
Людміла КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, дзясятага мая, адзначыў свой 75-гадовы юбілей цудоўны чалавек, добры муж і бацька, вопытны кіраўнік Мікалай Клімовіч з в.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика