Карэлічы ўпрыгожылі габіёны і іншыя навінкі ландшафтнага дызайну. 21.by

Карэлічы ўпрыгожылі габіёны і іншыя навінкі ландшафтнага дызайну

29.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэліччына квітнее. Менавіта так можна сказаць пра вуліцы райцэнтра, якія дзякуючы старанням брыгады па добраўпарадкаванні і азеляненні Карэліцкага РУП ЖКГ радуюць вока жыхароў і гасцей пасёлка.


Усяго на кветніках у г.п. Карэлічы было высаджана каля 7 тысяч петуній, аксамітак і іншых кветак. Напярэдадні Дня Перамогі набылі адноўлены знешні выгляд кветнікі на мемарыяльным комплексе “Зорка”, каля будынка райвыканкама, гасцініцы. Уладкаваны новы кветнік у выглядзе лічбы «75» каля будынка раённага вузла паштовай сувязі. Каля магазіна “Родны кут” па вуліцы Прытыцкага з’явіліся драўляныя канструкцыі з кашпо. Работа па азеляненні была праведзена і ў г.п. Мір, дзе было высаджана каля 3 тысяч кветак.



Сёлета для ландшафтнага афармлення райцэнтра работнікі Карэліцкага РУП ЖКГ скарысталі новую для раёна форму – габіёны, якія ўяўляюць сабой збудаванні з ацынкаванай сеткі, запоўненыя каменнем. Атрымалася вельмі цікава і арыгінальна. А галоўнае – з экалагічна чыстага матэрыялу. Непадалёк ад гасцініцы па вуліцы Гагарына з’явілася фігура ў выглядзе слімака, па вуліцы Прытыцкага – шары-кветнікі, якія прыцягваюць увагу і аздабляюць адну з цэнтральных вуліц райцэнтра.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэліччына квітнее. Менавіта так можна сказаць пра вуліцы райцэнтра, якія дзякуючы старанням брыгады па добраўпарадкаванні і азеляненні Карэліцкага РУП ЖКГ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика