У гэтым годзе раённыя Дажынкі пройдуць у Сямігосцічах. Вёска прыгажэе на вачах. 21.by

У гэтым годзе раённыя Дажынкі пройдуць у Сямігосцічах. Вёска прыгажэе на вачах

31.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Завяршаецца рамонт Дома культуры

Завяршаецца рамонт Дома культуры

У гэтым годзе раённыя Дажынкі пройдуць у Сямігосцічах. Яшчэ ў пачатку мінулага года пачаліся маштабныя работы. Мяне – жыхарку гэтай вёскі – вельмі радуе тое, як яна прыгажэе на вачах.
Многія вуліцы, у тым ліку і мая Прыпяцкая, падсыпаны гравіем, іх добраўпарадкоўвалі работнікі ДРСУ-141 філіяла КУП «Брэстаблдарбуд”. Таму на асабістым прыкладзе бачу розніцу паміж тым, што было і што ёсць.
Нарэшце прыведзены ў парадак парк каля школьнага стадыёна. Яго заклалі ў 1985-86 гадах члены камсамольскай арганізацыі калгаса “17 партз’езд” . За столькі гадоў парк меў патрэбу ў маштабным абнаўленні. З гэтай справай якасна справіліся работнікі Столінскай ДБПМК-32. Дарэчы, менавіта тут і плануецца правесці раённыя Дажынкі.
З радасцю назіраю за апошнімі работамі па рамонце Дома культуры і добраўпарадкаванні тэрыторыі каля яго, якімі займаецца Столінская ПМК-24. Гэтая ж арганізацыя ўсю зіму працавала ў мясцовай школе, дзе рамантавалі спартыўную залу, мянялі вокны і дзверы.

Па галоўнай вуліцы работнікі ААТ "Новая Прыпяць"  устанаўліваюць новую агароджу

Па галоўнай вуліцы работнікі ААТ «Новая Прыпяць» устанаўліваюць новую агароджу

Асобна трэба адзначыць, як паставілася да будучых Дажынак кіраўніцтва ААТ “Новая Прыпяць”. Літаральна за некалькі месяцаў у добры бок змянілі аблічча машынны двор, канюшня, малочнатаварныя фермы і інш. Усе гэтыя аб’екты знаходзяцца на ўездзе ў вёску.
Дагледжаны фельчарска-акушэрскі пункт. Цудоўна выглядаюць гандлёвыя кропкі. Плануецца правесці рамонт аддзялення сувязі і добраўпарадкаваць тэрыторыю каля яго. Праведзены работы па ліквідацыі старых дрэў на вясковых могілках.
Але ёсць і лыжка дзёгцю ў бочцы з мёдам. Востра стаіць пытанне з добраўпарадкаваннем сядзіб, якія знаходзяцца на галоўных вуліцах. Многія дамы нежылыя, засталіся толькі зямельныя ўчасткі, таму гаспадары і не збіраліся іх абгароджваць. А ёсць і такія вяскоўцы, якія спадзяюцца, што агароджу паставяць за кошт дзяржавы.
Дык што ж будзе на самай справе – пацікавілася ў намесніка старшыні Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта Юліі Стрыбулевіч:
– Мы неаднаразова абышлі дамы і гутарылі з гаспадарамі. Людзі ахвотна размаўляюць, разумеюць, што падрыхтаваць вёску да Дажынак – агульная справа. Другое пытанне – фінансавы бок, бо не ва ўсіх ёсць сродкі. Але трэба падкрэсліць, што ніхто не прымушае абгароджваць свой участак дарагім па кошце металапрофілем. Дастаткова прывесці ў добры стан існуючую агароджу: пафарбаваць, падрамантаваць. Што тычыцца дамоў, дзе ніхто не жыве, то мы будзем праводзіць работу згодна з існуючым заканадаўствам. Мы выслалі гаспадарам прадпісанні на ліквідаванне парушэнняў па добраўпарадкаванні, у якіх канкрэтна гаворыцца, што ім трэба зрабіць. Безумоўна, разумеем, што ў розных людзей – розныя магчымасці. Але магу з упэўненасцю сказаць, што мы абавязкова сустрэнем гасцей на Дажынках пры поўным парадзе.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе раённыя Дажынкі пройдуць у Сямігосцічах. Яшчэ ў пачатку мінулага года пачаліся маштабныя работы. Мяне – жыхарку гэтай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика