В Сенно отпраздновали Международный день защиты детей. 21.by

В Сенно отпраздновали Международный день защиты детей

04.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мерапрыемства, якое прайшло ў парку 40-годдзя Перамогі, сабраліся сенненцы і госці горада. На некалькі гадзін усімі любімыя Сінаі ператварыліся ў краіну дзяцінства.

 


Распачалося свята забаўляльнай праграмай “У гасцях у лета”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі сумесна з цэнтрам культуры і народнай творчасці. На своеасаблівых прыпынках “Павуціна”, “Загадкіна”, “Малая радзіма”, “Спартыўны” – усяго іх было восем — хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі пэўныя заданні: спаборнічалі ў веданні роднага краю, дзіцячых казак, разгадвалі зашыфраваныя словы, танцавалі…  

 

У час свята працавалі тэматычныя пляцоўкі, дзе кожны маленькі наведваальнік мог з карысцю правесці час. Можна было сфатаграфавацца на фоне прыгожага рознакаляровага стэнда, падрыхтаваанага супрацоўнікамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Сянна. “Даміно здароўя” прапанавалі скласці работнікі РЦГЭ, якія кожнаму наведвальніку сваёй пляцоўкі давалі салодкія падарункі.


 

Без перабольшвання можна сказаць, што свята не было б такім цікавым, смяшліва-іскрыстым, каб не тэатралізаванае прадстаўленне “У гасцях у Пятрушкі” народнага лялечнага тэатра кнігі Сенненскай дзіцячай бібліятэкі.

 Спецыялісты РЦДіМ прапаноўвалі набыць сувеніры ручной работы, вырабленыя на занятках сваіх аб’яднанняў па інтарэсах. Усім жадаючым наносілі на твар аквагрым. А іх было столькі, што нават пасля мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі не адпускалі мастакоў.


 Самыя маленькія бавілі час на батуце, а прыхільнікі больш экстрэмальнага адпачынку праходзілі выпрабаванні вяровачнага гарадка.


 Шмат дзяцей і дарослых было на пляцоўках, якія арганізавалі прадстаўнікі сілавых структур раёна. Праваахоўнікі знаёмілі са зброяй, якая маецца на ўзбраенні ў РАУС. А супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі вучылі правілам паводзінаў на дарозе.


Літаральна ўсе сакрэты сваёй працы раскрылі сенненскія агняборцы. Яны вучылі карыстацца вогнетушыцелем, разбіваць аўтамабільнае шкло. Чарга жадаючых выстраілася, каб прымерыць баявое адзенне, паспрабаваць сябе ў ролі вадзіцеля спецаўтамабіля. Не пашкадавалі ратавальнікі ў гэты дзень для гасцей свята ні вады, ні пены, з дапамогай якой устроілі сапраўдны феервек. Радасці юных сенненцаў, бегаючы па беласнежных лёгкіх “гурбах” не было межаў.


 Непрыкметна бег час. Калі хто прагаладаўся, то мог тут жа і падсілкавацца, бо побач працавала гандлёвая палатка райспажыўтаварыства.


 

 Смех і шчаслівы бляск вачэй — вось ўзнагарода, якую атрымалі арганізатары мерапрыемства. Свята атрымалася відовішчным, сабрала нямала сямей з дзецьмі.  А інакш і быць не павінна, бо Міжнародны дзень абароны дзяцей не толькі вясёлае свята, але і напамін дарослым пра тое, што ў кожнага дзіцяці павінны быць сям’я, дом і бацькоўская любоў. 


Ала ЯКАЎЛЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мерапрыемства, якое прайшло ў парку 40-годдзя Перамогі, сабраліся сенненцы і госці горада. На некалькі гадзін усімі любімыя Сінаі ператварыліся ў краіну...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика