Районная комиссия по делам несовершеннолетних провела выездное заседание в Ловжанском сельсовете
01.07.2019
—
Новости Общества
|
Выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх для таго і прызначана, каб на яго маглі прыйсці мясцовыя. А стаяць перад імі, глядзець на суседзяў ці проста знаёмых і прызнавацца ў сваіх праступках намнога цяжэй, чым рабіць гэта перад чужымі людзьмі, адзначыла старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Ірына Шалахава на пасяджэнні, якое праходзіла ў Лаўжанскім сельвыканкаме.
У сваю чаргу гэта добры ўрок і для вяскоўцаў, асабліва тых, хто злоўжывае алкагольнымі напіткамі, вядзе асацыяльнае жыццё, не глядзіць за сваімі дзецьмі.
На пасяджэнне былі запрошаны бацькі, дзеці якіх ужо тры месяцы знаходзяцца ў прытулку. Ці будуць яны дома – залежыць толькі ад бацькоў: не злоўжываць спіртным, працаваць, зрабіць прыдатныя ўмовы для жыцця і адпачынку дзяцей.
Запрасілі і 17-гадовага падлетка. Ён ужо прыцягваўся за дробнае хуліганства, цяпер зноў стаіць перад камісіяй. Статны, прыгожы, моцны. Але свой спрыт і энергію пускае на ганебныя ўчынкі. Ля школьнага стадыёна папрасіў у знаёмага школьніка веласіпед, каб пакатацца. Той не дазволіў, тады падлетак узяў сам. Пракаціў яго некалькі метраў. Абураны гаспадар пабег за веласіпедам, і, забіраючы яго, упаў, прыйшлося звяртацца ў бальніцу.
Узяць веласіпед ці іншую чужую рэч без дазволу – гэта крадзеж, адзначалі начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Вячаслаў Воранаў і сакратар камісіі па справах непаўналетніх Людміла Грузневіч. І тут не прымаюцца адгаворкі, што “хацеў пажартаваць”. Магчыма, такім чынам хлопец хацеў паказаць сваю сілу перад сябрамі. Але ж для гэтага ёсць іншыя спосабы: спорт, дапамога слабейшаму, работа. І ў падлеткавым узросце трэба вучыцца адрозніваць жарт ад хуліганства, гумар ад непрыстойнасці і разумець, што ніхто нікога не мае права прыніжаць і зневажаць.
Хлопец прызнаў сваю віну. Было бачна, што яму сорамна за свае паводзіны. Камісія прагаласавала за адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе 10 БВ. Так што зарплату (малады чалавек уладкаваўся на лета працаваць) прыйдзецца аддаць на штраф.
Няхай гэты ўрок будзе хлопцу на ўсё жыццё і ніколі не паўторыцца. Няхай народная мудрасць “Не бяры чужога – не бойся нікога” стане нормай.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №51 ад 02.07. 2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не бяры чужога – не бойся нікога Выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх для таго і прызначана, каб на яго маглі прыйсці мясцовыя. А стаяць перад імі,... |
|