Жніво-2019. З песняй і добрымі словамі. 21.by

Жніво-2019. З песняй і добрымі словамі

11.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_9993
Гарачая пара пачалася ў вёсцы. Жніво – справа неадкладная. Яна патрабуе шмат сілы, часу, намаганняў. Але работнікі КСУП “Відзіборскі” знайшлі час прыняць творчых работнікаў з вітаннямі і канцэртнай праграмай.

На зернятоку ў Дубаі выступіў вакальны калектыў Дубайскага СДК. З песнямі і віншаваннямі прыехалі Людміла Вярэніч, Святлана Банет, Аляксандр Платніцкі, Наталля Талстыка, акампаніятар Алена Стружко, кіраўнік калектыву Таісія Платніцкая.IMG_9959
 

Слухалі артыстаў рабочыя КЗС, загадчык, кладаўшчык, вадзіцелі і ўсе, хто працуе на ўборцы ўраджаю.

Госці пажадалі працаўнікам жніва добрага надвор’я і высокіх паказчыкаў. Культработнікі Дубайскага СДК плануюць наведаць і іншыія гаспадаркі.IMG_9936

Учора заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” падтрымаў работнікаў КСУП “Варані”, наладзіўшы канцэртную праграму. З добрым настроем і праца спорыцца.

З вітальнымі словамі звярнулася галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Дабрынец.

IMG_20190710_123423

Выступіў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Лузай: “Хлеб – гэта самае галоўнае. Карыстаючыся момантам, хачу падзякаваць за працу і прыкладзеныя старанні. Любая добрая справа суправаджаецца песняй”.

Публіка цёпла сустракала артыстаў, дзякавала за візіт і запрашала зноў у госці.

Святлана МАРОЗ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Гарачая пара пачалася ў вёсцы. Жніво – справа неадкладная. Яна патрабуе шмат сілы, часу, намаганняў. Але работнікі КСУП “Відзіборскі”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика