100% успеха Марты Чиж. Как выпускница ГУО «Средняя школа №1» райцентра сумела сдать ЦТ по биологии на высший бал. 21.by

100% успеха Марты Чиж. Как выпускница ГУО «Средняя школа №1» райцентра сумела сдать ЦТ по биологии на высший бал

14.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Не верыла, але спадзявалася. Калі ўбачыла вынік, папрасіла бацькоў праверыць, бо думала, што мяне падводзяць вочы…” Менавіта з гэтых слоў пачалася размова з выпускніцай ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Мартай Чыж. Сёлета дзяўчына – сапраўдны герой. Яна з’яўляецца адной з 43 шчасліўчыкаў па ўсёй рэспубліцы, якія на цэнтралізаваным тэсціраванні па біялогіі набралі запаветную “сотню” балаў.


І калі Марта ў такі вынік не верыла, то настаўніца Ганна Канстанцінаўна Шклярж была ўпэўнена ў тым, што атрымаць іншыя балы дзяўчына папросту не магла.

– Я была ў лазні, калі мой тэлефон літаральна разрываўся ад званкоў, – прыгадвае той момант настаўніца біялогіі. – Выходжу, іду дамоў і бачу класнага кіраўніка Марты, які здалёк віншуе мяне са стобальнікам… У тое ж імгненне шчасце мяне так і захлынула (усміхаецца). Шчыра гаворачы, гэты вынік я прадказвала, бо ў дзяўчыны насамрэч неверагодныя здольнасці: добрае лагічнае мысленне і вялікая хуткасць выканання, што характэрна не для многіх.

Грунтоўная падрыхтоўка, мэтанакіраванасць і адказнасць – вось тры кіты, якія сталі добрым падмуркам для найвышэйшага выніку. Трэба сказаць, што вучоба ў профільным класе таксама адыграла важную ролю: чатыры гадзіны на тыдзень замест двух, плюс факультатывы і штодзённая дамашняя работа. Вывучалі ўсё: ад мноства відаў раслін да безлічы гармонаў і захворванняў… Няпроста? Яшчэ як. Але калі ты апантаны адзінай мэтай, вядома, можна і горы звярнуць.

– Тэорыя, практыка, рашэнне задач і паўтарэнне раней вывучанага матэрыялу… Пройдзена насамрэч шмат, – расказвае Марта. – Але галоўнае заключаецца ў тым, што мне гэта даспадобы. Ведаеце, мне проста падабаецца біялогія як навука, таму патрэбы ў тым, каб гвалтоўна прымушаць сябе нешта вучыць, увогуле не існавала.

На тэсціраванне дзяўчына ішла з упэўненасцю ва ўласных ведах і, прызнаецца, нават не хвалявалася, што можа быць заданне, якое выкліча ў яе складанасці. А вось у суседкі па парце, відаць, менавіта так і здарылася.

– Я зайшла ў аўдыторую, села, пачала рашаць. Чую – нехта мяне штурхае, пытаецца імя, а разам з тым – і правільны адказ… І ведаеце, я разгубілася. Што рабіць? Ты ж на экзамене! Калі ўбачаць і выганяць, другой магчымасці ўжо не будзе, прыйдзецца чакаць цэлы год… Але сітуацыя неяк вырашылася сама сабой. Суседка змоўкла, – усхвалявана прыгадвае Марта.

Быў момант, калі дзяўчына задумалася над адным пытаннем у частцы В, але пасядзела, уважліва прачытала заданне і з лёгкасцю на яго адказала. Дарэчы, на тэсціраванне па біялогіі адводзілася дзве гадзіны, за якія Марта не толькі паспела правільна рашыць паўсотні заданняў, але і “прайсціся” па іх яшчэ раз. І только потым акуратна і вельмі ўважліва дзяўчына пачала ставіць крыжыкі ў бланк адказаў…

Акрамя біялогіі, учарашняя школьніца здавала беларускую мову і хімію, вынікі па якіх таксама ўражваюць – 84 і 82 адпаведна.

Звязаць сваё студэнцтва Марта хоча з Беларускім дзяржаўным медуніверсітэтам, а само жыццё – з фармацыяй. Нам застаецца толькі падзякаваць настаўнікам за раскрыццё такога таленту, а дзяўчыне пажадаць яркіх момантаў, цікавай вучобы і добрых людзей побач.


Вікторыя КАСЦЮК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Не верыла, але спадзявалася. Калі ўбачыла вынік, папрасіла бацькоў праверыць, бо думала, што мяне падводзяць вочы…” Менавіта з гэтых слоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика