Скромный талант Циринской земли. Матвей Адамушко знает, как закончить школу на отлично и при этом успевать отдыхать. 21.by

Скромный талант Циринской земли. Матвей Адамушко знает, как закончить школу на отлично и при этом успевать отдыхать

20.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кажуць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Выпускнік ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Мацвей Адамушка – яскравы таму прыклад. Скончыўшы школу амаль на ўсе дзясяткі, юнак авалодаў ігрой на трубе, а таксама паказаў добрыя вынікі у фізічнай падрыхтоўцы, за што атрымаў заслужанае права аказацца на раённай Дошцы гонару. Пачалося жыццё ўчарашняга школьніка ў Цырыне, дзе ён жыве і да гэтай пары. З самага маленства тата, які на той час працаваў пажарным, прывучаў сына да фізкультуры: праз “не хачу” і “не буду” старэйшы член сям’і даказваў, што дзякуючы спорту гартуецца не толькі цела, але і дух. Мабыць, менавіта тады ў маленькім хлопчыку і зарадзілася імкненне да перамогі, якое праз некалькі год прывяло яго на раённую Дошку гонару.


У пачатковых класах Мацвей адразу вызначыўся з улюбёнымі прадметамі, якім застаўся верным аж да выпуску са школы – фізкультуры і матэматыцы. І калі першае – гэта зразумела і натуральна, то другое, якое ў большасці школьнікаў якраз выклікае цяжкасці, зразумець няпроста. На маю просьбу растлумачыць такі незвычайны выбар, хлопец адказвае адным словам: “Цікава…” І сапраўды, што арыфметыка, што геаметрыя – дысцыпліны захапляльныя, але каб іх зразумець, патрэбны не толькі здольнасці, але і доўгая, карпатлівая праца.

– Ведаеце, ён вельмі сціплы хлопец, – уключаецца ў размову маці Наталія Мікалаеўна. – Мацвей ніколі не будзе хваліць сябе, чымсьці ганарыцца. Ён проста будзе рабіць сваю справу – ціха і без лішніх слоў…

Дарэчы, разуменне таго, што “так трэба”, прывяло юнака да добрых вынікаў на абласной алімпіядзе па фізічнай культуры.

– Шчыра гаворачы, у Гродна я ехаў без усялякіх надзей, проста каб паўдзельнічаць. Але ў выніку атрымалася так, што і адпачыў, і трэцяе месца прывёз (усміхаецца).

Акрамя пакарэння спартыўных вяршынь, малады чалавек скончыў музычную школу па класе “труба”, на вывучэнне якой яму спатрэбілася сем гадоў. Па словах матулі, яго запрашалі нават ў Лідскі музычны каледж, але наш герой абраў іншы шлях…

Як і старэйшая сястра Ліза, Мацвей вырашыў паступаць у галоўную вышэйшую ўстанову краіны – БДУ. Але, у адрозненне ад дзяўчыны, не на гістарычы факультэт, а на ваенны. Спецыяльнасць, дарэчы, вельмі важная і сур’ёзная – прыкладная крыптаграфія.

– Да тэсціравання рыхтаваўся на працягу двух гадоў, бо дакладна ведаў, з чым хачу звязаць сваё далейшае жыццё, – дзеліцца Мацвей. – У выніку балы атрымаліся добрыя як па беларускай мове, так па матэматыцы і фізіцы. Будзем спадзявацца, што для паступлення гэтага хопіць.

А хапіць павінна. Акрамя сертыфікатаў ЦТ, у хлопца маецца добры “запас” у выглядзе 99 балаў, якія ўпрыгожваюць яго атэстат аб сярэдняй адукацыі.

Гаворачы пра вольны час, Мацвей ізноў жа прыгадвае спорт. Дакладней, пляцоўку, на якой ён з сябрамі гуляе ў футбол ці валейбол. Юнак расказвае, што пасля экзаменаў часу хапае і на вуліцу, і на Інтэрнэт – усяго патроху. Але гэта сёння, бо яшчэ ўчора, акрамя школьных іспытаў, былі і ўступныя. Каб стаць курсантам ваеннага факультэта БДУ, патрэбна не толькі набраць высокія балы, але і добра здаць нарматывы, з чым выпускнік справіўся на выдатна.

Гляджу на футболку хлопца з нацыянальным арнаментам і задаю напрыканцы класічнае пытанне: “Ці ёсць планы працаваць за мяжой?” Адна секунда – і Мацвей з рашучасцю адказвае: “Вядома, убачыць іншыя краіны хочацца, але жыць і працаваць я буду толькі ў адной – у любай сэрцу Беларусi

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажуць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Выпускнік ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Мацвей Адамушка – яскравы таму прыклад.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика