Каб быў хлеб на стале…. 21.by

Каб быў хлеб на стале…

30.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзімір Музычын і Уладзімір Буяк - лепшы экіпаж

Іван Гром працуе на ўборцы дзевяты сезон і трымаецца ў тройцы лідараў

…зараз шчыруюць работнікі сельскіх гаспадарак раёна. Лідарам на гэтым тыдні стала ААТ “Новая Прыпяць”, дзе ўбрана 1285 гектараў, што складае 84,8 працэнта ад усёй плошчы. Намалочана 6613 тон збожжа пры ўраджайнасці 51,5 цэнтнера з гектара.
Нягледзячы на тое, што ўборка збожжа ўжо пераваліла за экватар, хлебаробы працягваюць спяшацца і хапаюць кожную хвіліну добрага надвор’я. А яно ў гэтым годзе надзвычай капрызнае: то дождж ідзе ўвесь дзень, то спёка. Даводзіцца падстройвацца пад нябесную канцылярыю. Як толькі падсохла – адразу камбайны ў поле ідуць. Было такое, што ўдавалася папрацаваць ўсяго па некалькі гадзін.
У мінулыя выхадныя надвор’е ўсталявалася якраз “уборачнае”. З галоўным аграномам гаспадаркі Сяргеем Строкам мы адпраўляемся на адно з палёў, якое знаходзіцца за Альшанамі. Тут убіраюць азімую пшаніцу чатыры экіпажы камбайнераў. Сярод іх і лепшы экіпаж Уладзіміра Музычына і Уладзіміра Буяка. Хлопцы працуюць на новым камбайне “Палессе КЗС-1218”, у тандэме трэці сезон і заўсёды ідуць у лідарах. З пачатку жніва ўбралі 188 гектараў і намалацілі 963 тоны збожжа. Калі пытаю, ці атрымліваецца адпачываць, жартуюць: “А нам дождж выхадныя дае”.
Другое месца трымае экіпаж Івана Грома і Васіля Андрайчука. Івана Васільевіча кіраўніцтва гаспадаркі лічыць адным з лепшых работнікаў за яго працавітасць і адказнасць. На ўборцы заняты дзявяты сезон, а ў іншы час працуе на пагрузчыку. Разам з напарнікам яны ўбралі 164 гектары і намалацілі 878 тон збожжа. Цяперашнюю ўборку лічыць складанай з-за надвор’я. Зямля пасля вялікай колькасці ападкаў вельмі мяккая, таму месцамі камбайн буксуе, асабліва дзе ніжэй.
Усяго ж у ААТ “Новая Прыпяць” на ўборцы працуюць дзевяць экіпажаў. Іх складаюць Віктар Карабейнік і Міхаіл Пінчук, Іван Ярмакевіч і Іван Кананчук, Павел Сямейка і Данелюс Жылюс, браты Іван і Васіль Слуцкія, сямейныя падрады – Міхаіл і Мікалай Піваварэвічы, Іван і Рыгор Крупкевічы, Віктар і Леанід Стаднікі.
На адвозцы ўраджаю заняты восем МАЗаў. Вадзіцелі вопытныя, за поўны працоўны дзень робяць у сярэднім па дзевяць-дзесяць рэйсаў. Больш за ўсіх – 980 тон – перавёз механізатар з 30-гадовым стажам Уладзімір Бруцкі. Прыйшоў працаваць у тады яшчэ калгас “ХVII партз’езд” адразу пасля службы ў Афганістане. І з таго часу не здрадзіў роднай гаспадарцы. Зрабіў сотні рэйсаў і праехаў тысячы кіламетраў. Адказны і надзейны, заслугоўвае слоў удзячнасці ад кіраўніцтва ААТ “Новая Прыпяць”. Таксама звозяць збожжа з поля Іван Грыб, Аляксей Альгамец, Васіль Альгамец, Сяргей Шыла, Васіль Ядлоўскі, Мікалай Кунай. Менш за ўсіх перавёз пакуль самы малады ўдзельнік жніва Аляксандр Мамайка. 19-гадовы юнак прыйшоў у гаспадарку толькі вясной і працягнуў прафесійную дынастыю. Яго бацька Мікалай Сцяпанавіч таксама працуе механізатарам.
Для добрага ўраджаю важна не толькі своечасова ўбраць збожжа з палёў, але і добра яго высушыць. На збожжатоку таксама мнагалюдна. На ўсю моц працуюць збожжасушыльныя комплексы. У гэтым годзе заасфальтавалі пляцоўку і мелі рацыю, бо тут, у адрозненне ад поля, збожжа можна схаваць ад дажджу пад плёнкай.
Штогод на збожжаток прыходзяць людзі, каб зарабіць грошай. Некаторыя, як напрыклад, Іван Ярмоліч, Максім Крупкевіч і Мікалай Сыса, ужо не першы год. Аляксандр Строк упершыню. Сюды юнак прыехаў пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага лясного каледжа. Дзякуючы вопытным калегам ужо ведае, што да чаго. Звычайна вяртаецца дадому амаль апоўначы, але яму падабаецца. Ды і грошы лішкавымі не бываюць.
Як расказаў галоўны аграном, ужо ўбрана азімае жыта, яравы ячмень і авёс. Завяршаюць уборку пшаніцы і далей чарга азімага трыцікале.
Ураджай у гэтым годзе павінен быць не горшым, чым у мінулым годзе.
Пашанцавала, што сёлетняя паводка не закранула плошчы гаспадаркі, калі не лічыць сенажацяў за дамбай каля самой Прыпяці. Зараз яна зноў увайшла ў берагі, таму спадзяюцца, што касіць будуць. Ды і на надвор’е не наракаюць. Хоць і перашкаджае дождж, затое кукуруза радуе вока.
Як гаворыцца, у прыроды няма дрэннага надвор’я.
Ганна Мельнік
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
…зараз шчыруюць работнікі сельскіх гаспадарак раёна. Лідарам на гэтым тыдні стала ААТ “Новая Прыпяць”, дзе ўбрана 1285 гектараў, што складае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика