Жыхары і працоўныя калектывы Століна шмат робяць, каб родны горад быў яркім і прывабным.
Магчыма, яшчэ не ўсе чытачы нашай газеты бачылі кампазіцыю “Сыр Брэст-Літоўск” ля вытворчага філіяла ААТ “Савушкін прадукт”. Так сыраробы не толькі аздобілі прылеглую тэрыторыю прадпрыемства, а і прарэкламавалі сваю прадукцыю.
Новымі элементамі дэкору папоўніцца вуліца Церашковай і ля Столінскай ПМК-24. Тут на бетоннай агароджы знайшла адлюстраванне будаўнічая панарама. Ідэю такім чынам упрыгожыць глухую сцяну ўвасабляе ў жыццё мясцовы мастак Сяргей Місюн.
Галіна ГАШЧУК
Фота Дар’і ВЯРЭНІЧ