Сімвал Слоніма і свята. Талісманам рэспубліканскага свята «Дзень беларускага пісьменства» ў Слоніме стане львяня з прыгожым беларускім імем Лявон. 21.by

Сімвал Слоніма і свята. Талісманам рэспубліканскага свята «Дзень беларускага пісьменства» ў Слоніме стане львяня з прыгожым беларускім імем Лявон

08.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ужо ў бліжэйшы час львяня ўвасобіцца ў самых розных варыянтах.

Яшчэ увесну ў раёне абвясцілі конкурс талісманаў і слоганаў свята, удзел у якім прынялі асобныя аўтары і калектывы. Паступіла шмат цікавых прапаноў. У выніку слоганам стане выраз “ЛІТАРАльна наш Слонім” у розных варыяцыях: “ЛІТАРАльна наша свята”, “ЛІТАРАльна наша мова” і гэтык далей. Яго абыграюць на самых розных пляцоўках. Аўтар слогана – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама Наталля Ганчарук.

Калі казаць пра талісманы Дня беларускага пісьменства, фаварытамі былі два – львяня і слон. Здавалася б, жывёлы для Беларусі не характэрныя. Слон меўся абыграць назву горада – Слонім.

Праўда, паходзіць яна не ад жывёлы, таму журы аддало перавагу льву. Цар звяроў куды больш звязаны са Слонімам. Гэты талісман прапанаваў калектыў яслей-сада №14 горада Слоніма.

– Калі задалася пытаннем, што магло б быць сімвалам нашага горада, адразу прыйшоў у галаву леў. Менавіта ён намаляваны на гербе Слоніма, – распавяла аўтар ідэі, справавод садка Алёна Лойка. – Але хацела не проста паўтарыць тое, што ўжо ёсць, а нейкім чынам звязаць яго з Днём пісьменства. Таму вырашыла дадаць кнігу, як галоўны сімвал свята, і карону.

Талісман Лявон адсылае адразу і да гісторыі горада. Герб са львом, які трымае стралу (фрагмент герба “Ліс” роду Сапег), быў зацверджаны яшчэ ў 1591 годзе. І паказвае ён на тое, што горад належаў Льву Сапеге.

– Да свята будуць пашыты роставыя лялькі Лявона, іх плануецца тры. Яны будуць запрашаць гасцей на падворкі, гуляць з дзецьмі, з імі можна будзе сфатаграфавацца… Адным словам, яны дакладна дададуць яркіх фарбаў Дню пісьменства, – адзначыла намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэса Юшкевіч. – Да таго ж, выява талісмана свята ў Слоніме нароўні з агульным лагатыпам Дня беларускага пісьменства будзе вакарыстоўвацца на рэкламнай прадукцыі. З’явіцца ён і на сувенірах.

Крыніца: grodnonews.by (Таццяна Мастоўская)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо ў бліжэйшы час львяня ўвасобіцца ў самых розных варыянтах. Яшчэ увесну ў раёне абвясцілі конкурс талісманаў і слоганаў свята,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика