В 2019 году исполнилось 90 лет со дня рождения Героя Социалистического Труда Евгении Юшко. 21.by

В 2019 году исполнилось 90 лет со дня рождения Героя Социалистического Труда Евгении Юшко

15.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прозвішча льнаводкі, Героя Сацыялістычнай Працы Яўгеніі Іосіфаўны Юшко занесена ў Беларускую савецкую энцыклапедыю, дзе ёй прысвечана некалькі біяграфічных радкоў. Выдатная працаўніца, умелы арганізатар вытворчасці, чулы і спагадлівы чалавек – усе гэтыя словы характарызуюць адну жанчыну, якая ўславіла Карэліччыну на ўвесь былы Савецкі Саюз. Сёлета з дня нараджэння Яўгеніі Юшко споўнілася 90 гадоў.


Жыццёвы шлях Героя Сацыялістычнай Працы лёгкім ніяк не назавеш. Нарадзілася 3 лютага 1929 года ў вёсцы Вялікія Жухавічы ў шматдзетнай сям’і і была старэйшай з сямі дзяцей. А гэта значыць, не толькі памочніцай па гаспадарцы, але і выхавальніцай малодшых братоў і сясцёр.

Бацька Іосіф Грушэўскі шмат хварэў, таму на дзявочыя плечы лягла яшчэ і мужчынская работа: араць, касіць, сеяць. Яўгенія Юшко ўспамінала, што часам ад стомы з ног валілася, не ведала, куды здранцвелыя рукі ноччу пакласці, аднак працавала, каб пракарміць сям’ю. Менавіта ў гэты час гартавалася яе воля, адказнасць за сябе і іншых.

У 1946 годзе сям’я Грушэўскіх адной з першых уступіла ў калгас. Ужо з першых дзён Яўгенія зарэкамендавала сябе як старанная працаўніца. Маладая і ініцыятыўная, яна ўмела арганізаваць і павесці за сабою моладзь. Любая работа гарэла ў яе руках.

Сакавіцкая раніца 1956 года стала паваротным момантам у жыцці будучага Героя Сацыялістычнай Працы. Яна была прызначана звеннявой па вырошчванні лёну. Цяжкім быў першы год для звяна Яўгеніі Юшко. Ні тэарэтычнага, ні практычнага вопыту не мелі. Аднак звеннявая не адступала. Настойліва дабівалася свайго.

Калі першы год плённай працы нічога не даў, то на другі, унёсшы неабходныя ўгнаенні, пасеяўшы лён з выкананнем усіх правілаў агратэхнікі і па-гаспадарску яго даглядзеўшы, звяно атрымала добры вынік – з кожнага гектара па 5,6 цэнтнера валакна.

– У той жа год прыехала да нас вядомая звеннявая з калгаса “Новае жыццё”, Герой Сацыялістычнай Працы Ева Карачан, – успамінала Яўгенія Юшко. – Яна падзялілася вопытам, як яе звяно дабіваецца высокай ураджайнасці. Яе парады аказаліся надзвычай карыснымі. Літаральна праз год мы атрымалі больш за 8 цэнтнераў валакна з гектара і 7 цэнтнераў льнасемені. У 1961 годзе кожны гектар пасеваў даў 10 цэнтнераў валакна.

У гэты час у калгасе пачалі рыхтаваць якасныя кампосты, выкарыстоўваць мінеральныя ўгнаенні, з’явілася тэхніка, набылі апрысквальнікі. Працаваць стала лягчэй і бяспечней з хімпрэпаратамі. І ўжо ў 1966 годзе звяно атрымала ўраджайнасць 14,8 цэнтнераў валакна з гектара.

– Аб тым, што дакументы на ўрадавую ўзнагароду на мяне падрыхтаваны, я ведала, – успамінала Яўгенія Юшко. – Але не чакала, што аж на такую высокую. І калі мне той майскай раніцай паказалі газету з паведамленнем аб прысваенні мне звання Героя Сацыялістычнай Працы і пасыпаліся віншаванні, неяк аж страшна стала. Я звычайная сялянка, і раптам – Герой.

А затым Яўгенія Юшко зноў акунулася ў працоўныя будні, толькі ўжо з тым адценнем, што да стараннай работы абавязвала і высокая ўзнагарода. Дарэчы, яна не адзіная ў працавітай жанчыны. Яўгенія Іосіфаўна была пастаяннай удзельніцай Усесаюзнай выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР. Чатыры разы ўзнагароджвалася сярэбранымі і залатымі медалямі ВДНГ, два разы сама наведвала выстаўку.

Праз некаторы час па стане здароўя старанная працаўніца пакінула льнаводчае звяно і з 1979 па 1995 гады працавала кладаўшчыком калгаса імя Жалезняковіча.

Яўгенія Юшко асабістым прыкладам пацвердзіла ісціну, што ў жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу, самаадданай і плённай працы, якой абавязкова скараюцца любыя вяршыні.

Аксана ЯНУШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прозвішча льнаводкі, Героя Сацыялістычнай Працы Яўгеніі Іосіфаўны Юшко занесена ў Беларускую савецкую энцыклапедыю, дзе ёй прысвечана некалькі біяграфічных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика