15 кореличских школьников 18 дней трудились и отдыхали в школьном лагере.. 21.by

15 кореличских школьников 18 дней трудились и отдыхали в школьном лагере.

18.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каляндар няўмольна адлічвае апошнія летнія тыдні, за якімі наступіць час школьных заняткаў і хатніх заданняў. Аднак у кожнага вучня застануцца асабістыя прыемныя ўспаміны аб маленькім жыцці пад назвай лета. Для 15 юнакоў і дзяўчат, якія перайшлі ў дзявяты і дзясяты класы СШ №1 г. п. Карэлічы і на працягу 18 дзён наведвалі лагер працы і адпачынку “Юнацтва” на базе школы, летнія канікулы будуць асацыявацца з насычаным вольным часам і першым для многіх рабят працоўным вопытам.


– Лагер пачаў працаваць 22 ліпеня. Заканчваецца змена 14 жніўня, – падзялілася начальнік лагера працы і адпачынку “Юнацтва” СШ № 1 г.п. Карэлічы Аксана Дзівак. – Умераная фізічная нагрузка ў першай палове дня і насычаны культурны адпачынак у другой – вось чым жылі рабяты на працягу лагернай змены. Працавалі падлеткі на базе КСУП “Племзавод Карэлічы”: падмяталі тэрыторыю мехмайстэрняў, вычышчалі зернясховішчы, добраўпарадкоўвалі кветнікі і тэрыторыю каля стайні гаспадаркі. Адным словам, аказвалі пасільную дапамогу, за якую атрымаюць асабісты заробак. Усе рабяты былі забяспечаны спецвопраткай, а таксама неабходным інвентаром. У тых падлеткаў, якія працавалі раней, ужо былі працоўныя кніжкі. Астатнія атрымалі іх пасля заканчэння лагернай змены. Я ўпэўнена, што кожнаму з маладых людзей было прыемна і ганарова пабачыць першы запіс у афіцыйным дакуменце, такім чынам распачаўшы свой працоўны стаж.

У другой палове дня пасля сытнага абеду маладых людзей чакаў культурны адпачынак у выглядзе экскурсій, паходаў на кінасеансы ў Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры, спартыўных гульняў і мерапрыемстваў выхаваўчай накіраванасці, падрыхтаваныя педагогамі Ларысай Буляк, Марынай Макар і Таццянай Наумчык.

– Экскурсіі на ААТ “Карэлічы-Лён” і ў Карэліцкі РАНС аказаліся вельмі інфармацыйна насычанымі і карыснымі, бо ў хуткім часе перад юнакамі паўстане выбар будучай прафесіі, – адзначыла Аксана Дзівак. – Наш працоўны дэсант прыняў удзел у добраўпарадкаванні могілак загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны на мемарыяльным комплексе “Зорка” ў райцэнтры, у рамках валанцёрскіх акцый дзеці дапамагалі адзінокапражываючым пенсіянерам. Ведаеце, амаль штодзень наведвальнасць была стопрацэнтная. А гэта паказчык таго, што моладзі спадабалася ў лагеры.

З першых вуснаў:

Анастасія ВАДАП’ЯН:

– Безумоўна, усіх рабят, з якімі я была ў лагеры, ведала, бо мы вучымся ў адной школе. Аднак сумесныя праца і адпачынак вельмі падружылі і зблізілі нас. Работу нам давалі зусім не цяжкую. Аднак, калі і адчувалася лёгкая стомленасць, то яна імгненна праходзіла падчас цікавых мерапрыемстваў. Сёння, напрыклад, у нас будзе танцавальны батл. Учора мы старанна рыхтаваліся, таму, спадзяюся, добра выступім. У наступным годзе, калі будзе такая магчымасць, абавязкова зноў запішуся ў лагер працы і адпачынку.

Арцём МІСНІКЕВІЧ:

– Асабіста я ў лагеры ў другі раз. У прыярытэт стаўлю не столькі заробак, колькі цікавае правядзенне вольнага часу ў прыемнай кампаніі. У лагеры мы карысталіся мабільнымі тэлефонамі толькі для неабходных званкоў. І, ведаеце, зусім не адчулі недахоп інтэрнэту і зносін у сацыяльных сетках. Бо ўвесь час мы былі заняты карыснымі справамі. Калі хтосьці спытае мяне, наведваць лагер працы і адпачынку ці не, мой адказ будзе адназначна станоўчым.

 

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каляндар няўмольна адлічвае апошнія летнія тыдні, за якімі наступіць час школьных заняткаў і хатніх заданняў. Аднак у кожнага вучня застануцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика