Падпіска-2019: Добра працуюць у Альманах!. 21.by

Падпіска-2019: Добра працуюць у Альманах!

20.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1016

Наведвальнікаў абслугоўвае Галіна Марыніч

Нехта з вядомых сказаў, што для таго, каб ствараць газеты, патрэбна дасканала ведаць рэчы, свет і людзей. А што патрэбна, каб аператыўна дастаўляць СМІ людзям?

Паштальён з в. Альманы Святлана Грэбень гаворыць, што шчырае жаданне і добрасумленнасць. Амаль восем гадоў яна разносіць па дамах вяскоўцаў свежую прэсу.
Кожны працоўны дзень прыязджае машына Белпошты, якая прывозіць перыядычныя выданні, пасылкі, гаспадарчыя тавары. У пухлую сумку паштальёна загружаюцца газеты, часопісы, радзей – лісты і адпраўляюцца па адрасах. За некалькі гадзін Святлана Пятроўна спраўляецца з адказнай справай – паштовыя скрынкі напоўнены радкамі навін і падзей раёна, вобласці, рэспублікі. Святлана Грэбень – мясцовая. Да гэтага шчыравала ў калгаснай гаспадарцы.

IMG_0995

Святлана Грэбень

…У будынку паштовага аддзялення шматлюдна. Час на гадзінніку набліжаецца да абеду. Жанчына сталага ўзросту просіць аператара аплаціць камунальныя паслугі. Загадчыца аддзялення Галіна Марыніч выконвае аперацыю, адказвае на пытанні тых, хто чакае сваёй чаргі. Расказвае, якія тавары сёння павінны прывезці. Прапаноўвае падпіску на перыядычныя выданні.
– Працую загадчыкам аддзялення амаль пяць гадоў. План па падпісцы выконваем штомесяц, – дзеліцца Галіна Марыніч. – Бывае нават дасягаем паказчыкаў звыш плана. Напрыклад, раённай газеты выпісана 119 экзэмпляраў. Стараемся прапаноўваць і рэкамендаваць разнастайныя сродкі масавай інфармацыі. Газеты пра здароўе і парады па яго падтрыманні карыстаюцца попытам і падабаюцца чытачам. Як і многія іншыя – жаночыя, дзіцячыя выданні.
Паштовае аддзяленне ў вёсцы – месца, дзе можна не толькі аплаціць паслугі, а і набыць тавары, даведацца пра апошнія вясковыя навіны. Мясцовая жыхарка Ганна Шаміч, якая прыйшла якраз у час майго візіту, – пастаянная чытачка раённай газеты. Яна ўпэўнена сцвярджае: “Работнікі выдатна працуюць! Наша Света прыносіць газеты своечасова. Толькі добрыя словы магу сказаць на яе адрас”.
З меркаваннем згодна і загадчыца Галіна Андрэеўна: “Святлана Пятроўна – старанны працаўнік, можна сказаць залаты. Адказная і ветлівая. Умее знайсці падыход да людзей. А яны, зразумела, розныя: кожны са сваім характарам і звычкамі. Ніякіх скаргаў не бывае”.
Пытаюся пра ўмовы працы. Жанчыны кажуць, усё задавальняе, вось яшчэ б нябесная канцылярыя была добразычлівай. Нягледзячы на спёку, дождж, мароз, ветранае надвор’е, паштальён спяшаецца даставіць прэсу. Каля трохсот двароў у Альманах.
– Усё ж больш газеты выпісваюць людзі сярэдняга і сталага ўзростаў, – дзеліцца Галіна Марыніч. – Моладзь менш чытае. Кажуць, мы ў інтэрнэце глядзім навіны. Але гэта розныя рэчы: атрымліваць інфармацыю з манітора і трымаць у руках надрукаваны нумар газеты.
Як верная прыхільніца друкаванага слова цалкам падтрымліваю гэтую думку.
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нехта з вядомых сказаў, што для таго, каб ствараць газеты, патрэбна дасканала ведаць рэчы, свет і людзей. А што патрэбна,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика