В Кореличском районе в рамках благотворительной акции «Соберем детей в школу!» оказана помощь на сумму более 50 тысяч рублей. 21.by

В Кореличском районе в рамках благотворительной акции «Соберем детей в школу!» оказана помощь на сумму более 50 тысяч рублей

24.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З кожным днём восень становіцца ўсё бліжэй, а Дзень ведаў – яшчэ больш доўгачаканым. Многія бацькі пачынаюць рыхтаваць сваіх дзяцей у школу, аднак далёка не кожная сям’я мае магчымасць забяспечыць дзіця ўсім неабходным. Каб дапамагчы рабятам і зрабіць свята сапраўды радасным, па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, удзел у якіх прымаюць неабыякавыя жыхары і нашага раёна.


У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей у школу» ў Карэліцкім раёне аказана дапамога на суму больш за 50 тысяч рублёў. З раённага бюджэту матэрыяльную дапамогу атрымала 441 дзіця з 219 шматдзетных сем’яў на агульную суму 22750 рублёў. Арганізацыі і прадпрыемствы матэрыяльна падтрымалі 195 сям’яў. Гуманітарную дапамогу па лініі дабрачыннага фонду «Unihelp» у выглядзе адзення, школьных прылад і сродкаў гігіены атрымалі 57 сем’яў. Яшчэ ў 12 сем’яў адправілася дзяржаўная сацыяльная дапамога.

Актыўную падтрымку школьнікам аказваюць і мясцовыя грамадскія арганізацыі. Напрыклад, дванаццаць выхаванцаў з раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымалі падарункі ад Карэліцкай РА РГА “Белая Русь”. Дырэктару дзяржустановы былі перададзены развіваючыя дапаможнікі, пропісы, зборнікі вершаў і энцыклапедыі.

Таксама на Карэліччыне праходзіць акцыя “Сям’я – сям’і”, арганізаваная раённым Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З 22 жніўня па 15 верасня кожны жадаючы можа дапамагчы дзецям, якія знаходзяцца ў няпростым становішчы. Для гэтага неабходна звярнуцца ў Цэнтр, дзе супрацоўнікі паведамяць адрас і кантактныя дадзеныя пэўнай сям’і.  На гэтым тыдні дапамогу ў рамках акцыі атрымала шматдзетная сям’я Ус з аграгарадка Аюцавічы. Адна з жыхарак райцэнтра здолела парадаваць рабят, падарыўшы ім новыя альбомы, фламастары, фарбы і іншыя канцылярскія прыналежнасці. На працягу наступнага тыдня плануецца наведаць яшчэ як мінімум тры сям’і.

Некалькі гадоў запар акцыю «У школу з Добрым Сэрцам» праводзіць і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Дапамагчы дзецям можа абсалютна кожны карэліччанін. Галоўнае – не прайсці міма «скарбонак дабрыні», якія знаходзяцца ў крамах “Компік”, «Белбланквыд», а таксама ва ўнівермагу нашага пасёлка. Перадаць канцылярскія прыналежнасці можна і непасрэдна праз раённы камітэт БРСМ, які размяшчаецца ў будынку райвыканкама (кабінеты №23 і №24).

Рух «Добрае Сэрца» быў арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі з мэтай выхавання ў падлеткаў пачуцця міласэрнасці да тых, каму жывецца крыху цяжэй за іншых. Гэта, дарэчы, адзін з самых маштабных рухаў БРСМ, які аб’ядноўвае каля 36 тысяч юнакоў і дзяўчат па ўсёй краіне.

Акцыя БРСМ з’яўляецца ўжо традыцыйнай і праводзіцца кожны жнівень. Усе атрыманыя сродкі будуць перададзены шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям, дзецям-сіротам, выхаванцам інтэрнатаў, а таксама дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.

Кожны з нас можа дапамагчы дзецям і ператварыць Дзень ведаў у сапраўднае свята. Асабліва на  гэта здольныя тыя, хто гатовы дзяліцца дабрынёй сваёй душы з іншымі, не патрабуючы нічога ўзамен. Дык давайце будзем шчодрымі!

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З кожным днём восень становіцца ўсё бліжэй, а Дзень ведаў – яшчэ больш доўгачаканым. Многія бацькі пачынаюць рыхтаваць сваіх дзяцей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика