Фота выкарыстана для ілюстрацыі
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у ліпені бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 19 малышоў: дзяўчынак — 10, хлопчыкаў — 9.
Сыночак-першынец нарадзіўся ў Вікторыі Маглюй са Стаек.
У Аліны Каравай са Старых Дваранінавіч, Ірыны Сямёнавай і Вольгі Ваганавай з Кіраўска нарадзілася па дачушцы, якія сталі першымі дзіцяці ў сем’ях.
У кіраўчанак Крысціны Бяляўскай, Вольгі Лазюк, Анастасіі Пятроўскай нарадзілася па другім дзіцяці — дачушцы.
У Ірыны Казаковай і Вольгі Бяляўскай з Мышкавіч, Дзіяны Івановай і Алены Галавач з Кіраўска, Аліны Дзмітрыевай з Добасны нарадзіліся сыночкі, якія сталі другімі дзецьмі ў сем’ях.
Марыя Ткачова з п.Няптун, Наталля Новік і Ірына Катаражук з Кіраўска, Кацярына Іванова з Барсукоў сталі мнагадзетнымі маці дзякуючы нарадзіўшымся дачушкам. У Наталлі Іваніцкай з Кіраўска і Вольгі Бычковай з Лёўкавіч нарадзілася па трэцім дзіцяці — сыночкі.
Рузана Баравая з Кіраўска нарадзіла восьмае дзіця — хлопчыка.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!