Сенненцы приняли участие в самом массовом спортивном фестивале страны «Папа, мама, я — футбольная семья». 21.by

Сенненцы приняли участие в самом массовом спортивном фестивале страны «Папа, мама, я — футбольная семья»

20.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мерапрыемства, якое праходзіла на мінскім стадыёне “Дынама” пад эгідай асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, сабрала 86 сямей з розных куткоў Беларусі.


Сем’і Васілеўскіх, Шуцікавых і Цвятковых выступалі ў складзе зборнай каманды Віцебскай вобласці. На спаборніцтвах такога маштабу сенненцы пабывалі ўпершыню. Аднак вопыт удзелу ў футбольных марафонах у іх ёсць – неаднаразова, а галоўнае, паспяхова прымалі ўдзел у раённых і абласных фестывалях.

 Па выніках рэспубліканскіх спаборніцтваў больш усяго ўзнагарод было ў прадстаўнікоў  Віцебскай вобласці. Каманда мам «Васількі» заняла першае месца. Яна перамагла ў трох гульнях, адну згуляла ўнічыю.  Вялікі ўклад у перамогу ўнеслі сенненкі.  Варатар Людміла Цвяткова не прапусціла ніводнага мяча. Забітыя галы на рахунку нашых Аксаны Васілеўскай і Аксаны Шуцікавай, якая, дарэчы, была прызнана лепшым гульцом.

 Таты таксама не падвялі, заняўшы другое месца. Дзіцячая каманда, якая гуляла ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў, стала чацвёртай.

 Святаслаў Шуцікаў, трэнер ФСК “Алімп”, прымаў удзел у фестывалі як суддзя. Яму выпала судзіць гульні дзяцей  малодшай групы.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На здымку: сенненцы пасля спартыўнага фестывалю краіны “Тата, мама, я – футбольная сям’я”.

Фота прадастаўлена Андрэем ЦВЯТКОВЫМ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства, якое праходзіла на мінскім стадыёне “Дынама” пад эгідай асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, сабрала 86 сямей з розных куткоў Беларусі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика