«Пакт мэров». Осиповичи присоединились!
01.10.2019
—
Новости Общества
|
Наш горад пачынае ўкараняць прынцыпы “зялёнай” энергетыкі ва ўсіх сферах дзейнасці26 верасня адбылося пасяджэнне рабочай групы, на якім прысутныя — прадстаўнікі зацікаўленых прадпрыемстваў, устаноў, грамадскіх арганізацый — на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ганнай Землянухінай абмяркоўвалі першыя практычныя крокі ў новым і вельмі важным для ўсіх землякоў кірунку дзейнасці. Ён стаў рэчаіснасцю пасля таго, як Асіповічы ў пачатку верасня далучыліся да “Дамовы мэраў па клімаце і энергіі” і ўзялі на сябе пэўныя абавязацельствы па развіцці “зялёнай энергетыкі”, энергаэфектыўнасці і змяншэнні ўплыву на клімат. Мерапрыемства мела мэтай пачаць канкрэтную работу па распрацоўцы Плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце, рэалізацыя якога забяспечыць змяншэнне выкідаў парніковых газаў як мінімум на 30% да 2030 года. Гэта — стандартная задача, якая ставіцца перад усімі новымі ўдзельнікамі “Дамовы мэраў”, і арганізацыйныя шляхі яе вырашэння ўжо адладжаны. Створаная для каардынацыі патрэбнай дзейнасці рабочая група працуе ў цесным кантакце з міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Экапартнёрства”, якое мае афіцыйны статус структуры падтрымкі ініцыятывы Еўрасаюза ў галіне ўстойлівага энергетычнага развіцця. З гэтай арганізацыяй падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве па падтрымцы ўдзелу Асіповіцкага раёна ў ініцыятыве “Дамова мэраў па клімаце і энергіі”, у адпаведнасці з якім спецыялісты МГА дапамогуць скласці ўзгаданы вышэй План дзеянняў.
Аб практычнай рэалізацыі такога супрацоўніцтва прысутным паведаміла прадстаўнік МГА “Экапартнёрства” Наталля Андрэенка. А тое, што можа атрымацца ў выніку, асіпаўчане ўбачылі на прыкладзе нямецкага горада Патсдам, дзеля чаго пры падтрымцы Еўрасаюза была арганізавана відэаканферэнцыя з Клаўдыяй Розэ, спецыялістам каардынацыйнага аддзела па ахове клімату адміністрацыі гэтага горада. Яшчэ адзін важны момант — прыцягненне сродкаў з міжнародных крыніц на канкрэтныя асіповіцкія справы, якія будуць спрыяць скарачэнню антрапагеннага ціску на прыроду. Неабходную інфармацыю аб распрацоўцы праектаў, іх правільным афармленні і іншых аспектах, якія павышаюць інтарэс донараў да мясцовых ініцыятыў, агучыла навуковы кіраўнік ЭМГА “Дзеля жыцця на зямлі” Святлана Зайцава. Экалагічнае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне мае шматгадовы вопыт такога супрацоўніцтва. Наступны этап работы — сфармуляваць прапановы, якія ўвойдуць у План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце. Гэтую важную справу камунальным прадпрыемствам, службам аховы навакольнага асяроддзя, санітарнай бяспекі, лясной і сельскай гаспадарак, іншым установам і грамадскім арганізацыям трэба выканаць у сціслы тэрмін — да канца кастрычніка. Дзмітрый САЎРЫЦКІ. d.savrickiy@gzt-akray.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш горад пачынае ўкараняць прынцыпы “зялёнай” энергетыкі ва ўсіх сферах дзейнасці 26 верасня адбылося пасяджэнне рабочай групы, на якім прысутныя —... |
|