Перапіс – на фінішнай прамой. 21.by

Перапіс – на фінішнай прамой

25.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


30 кастрычніка ў Беларусі заканчваецца перапіс насельніцтва
Да 30 кастрычніка ўключна вы можаце перапісацца:
– на стацыянарных перапісных участках:
г.п. Шуміліна, вул. Ленінская, 31 (будынак Беларусбанка);
г.п. Обаль, вул. Даўмана, 13 (будынак Обальскага сельвыканкама).
Участкі працуюць штодзень з 9.00 да 20.00.
– або да вас (па месцы жыхарства) прыйдуць перапісчыкі, якія прапануюць адказаць на пытанні перапісу.
З гісторыі перапісаў насельніцтва ў Беларусі
У дарэвалюцыйнай Расіі, у склад якой уваходзіла тэрыторыя Беларусі, усеагульны перапіс насельніцтва праходзіў толькі адзін раз – у 1897 годзе.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года першы перапіс быў праведзены ў 1920 годзе, але ён не лічыцца ўсеагульным, бо ў той час правесці яго на ўсёй тэрыторыі Расіі не было магчымасці.
Першы Усесаюзны перапіс насельніцтва ў СССР быў праве-дзены 17 снежня 1926 года. У праграму перапісу ўключаліся 14 пытанняў.
6 студзеня 1937 года прайшоў другі перапіс, у якім прапаноўвалася зноў 14 пытанняў. Але яго вынікі не задаволілі савецкае партыйнае кіраўніцтва: перапіс паказаў насельніцтва СССР у 164 мільёны чалавек (чакалася больш за 170 мільёнаў), а таксама тое, што 50% гарадскога і 70%  сельскага насельніцтва назвалі сябе веруючымі, нягледзячы на шматгадовую антырэлігійную прапаганду. Арганізатары перапісу былі рэпрэсіраваны, яе дадзеныя засакрэчаны. Яны былі часткова апублікаваныя толькі ў 1991 годзе.
17 студзеня 1939 года быў праведзены новы ўсесаюзны перапіс насельніцтва. Насельніцтва краіны склала больш за 170  мільёнаў.
Першы пасляваенны перапіс быў праведзены ў 1959 годзе па стану на 15 студзеня. Ён паказаў 208,8 мільёна чалавек. У далейшым перапісы ў СССР праводзіліся ў студзені 1970 і 1979 гадах. Апошні Усесаюзны перапіс насельніцтва прайшоў у студзені 1989 года.
У незалежнай Рэспубліцы Беларусь першы перапіс адбыўся ў 1999 годзе, другі – у 2009 годзе. Зараз у краіне адбываецца трэці перапіс насельніцтва.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Насельніцтва Беларусі па дадзеных перапісаў:
1897 – 6,674 мільёна (у межах Беларусі)
1926 – 4,983 мільёна (у межах БССР, без Заходняй Беларусі)
1939 – 5,569 мільёна (у межах БССР, без Заходняй Беларусі)
1959 – 8,031 мільёна
1970 – 9,992 мільёна
1979 – 9,532 мільёна
1989 – 10,151 мільёна
1999 – 10,045 мільёна
2009 – 9,504 мільёна
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 кастрычніка ў Беларусі заканчваецца перапіс насельніцтва Да 30 кастрычніка ўключна вы можаце перапісацца: – на стацыянарных перапісных участках: г.п. Шуміліна,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика