Раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» ўрачыста адзначылі ў Кіраўску (фотарэпартаж). 21.by

Раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» ўрачыста адзначылі ў Кіраўску (фотарэпартаж)

06.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёння ў Кіраўску, упрыгожаным і абноўленым, ўрачыста адзначаецца раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019». Райцэнтр гасцінна прымае герояў сёлетняга жніва, дэлегацыі сельгасарганізацый раёна, гасцей, усіх жадаючых. Дажджлівае надвор’е, якое панавала ў гэты дзень, не сапсавала настрою кіраўчан і гасцей горада.

Пачаліся мерапрыемствы адкрыццём Алеі працаўнікоў вёскі ў гарадскім скверы каля плошчы імя Кірава. Кіраўніцтва раёна, ганаровыя госці, прадстаўнікі гаспадарак высадзілі дрэўцы, якія стануць яшчэ адным  ўпрыгожваннем нашага райцэнтра.

Удзельнікі свята ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны па вул.Гагарына.

Затым адбыўся святочны парад-шэсце «Людзям працы — гонар і пашана!». Па вул.Кірава пад гукі духавога аркестра калона ўдзельнікаў свята накіраваліся да раённага Цэнтра культуры і вольнага часу. Тут прайшло ўшанаванне пераможцаў жніва «Зямны паклон гаспадарам зямлі!» з цырымоніяй узнагароджвання, а таксама святочны канцэрт. 

Ва ўрачыстасцях прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Жылін, прадстаўнікі ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Магілёўская малочная кампанія» Бабушкина крынка», РДУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт», ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Магілёўхлебапрадукт», ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш», дэлегацыі Краслаўскага краю Латвійскай Рэспублікі на чале са старшынёй думы Гунарсам Упеніексам, Бабруйскага, Горацкага, Клічаўскага раёнаў, ветэраны працы, кіраўнікі сельгаспрапрыемстваў мінулых гадоў, ганаровыя грамадзяне раёна, кіраўнікі арганізацый.

На плошчы імя Кірава ў гэты дзень раскінуліся тэматычныя падвор’і «Вуліца гасцінная», а на вул.Ленінскай працавалі гандлёвыя рады, увазе жыхароў і гасцей райцэнтра была прадстаўлена выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Працавалі дзіцячая пляцоўка, «Вуліца майстроў з майстар-класамі». На стадыёне СДЮШАР былі наладжаны спартыўныя мерапрыемствы.

Шэраг святочных мерапрыемстваў запланаваны на вечар, у тым ліку святочная канцэртная праграма, танцавальна-забаўляльная праграма, дыскатэка. Кульмінацыяй свята стане фейерверк.































































Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Кіраўску, упрыгожаным і абноўленым, ўрачыста адзначаецца раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019». Райцэнтр гасцінна прымае герояў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика