У Шуміліне прайшла раённая спартакіяда работнікаў арганізацый на прызы раённага аб’яднання прафсаюзаў. 21.by

У Шуміліне прайшла раённая спартакіяда работнікаў арганізацый на прызы раённага аб’яднання прафсаюзаў

03.12.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Са  спортам  па  жыцці
На мінулым тыдні ў Шуміліне прайшла раённая спартакіяда работнікаў арганізацый на прызы  раённага аб’яднання прафсаюзаў. За  перамогу змагаліся 14 каманд, большасць з якіх узначальвалі кіраўнікі арганізацый.


У суботу, падчас цырымоніі адкрыцця спартакіяды, старшыня райвыканкама Віктар Гутараў падкрэсліў, што ў нашым раёне  шмат увагі ўдзяляецца спорту і прапагандзе здаровага ладу жыцця. Віктар Сяргеевіч пажадаў удзельнікам цікавай барацьбы, спартыўных дасягненняў і перамог як на спартыўных пляцоўках, так і ў жыцці.


На здымку (справа-налева): кіраўнік раёна Віктар Гутараў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў з капітанамі каманды-пераможцы «РАНС–ЗВЭС» Юрыем Маскальковым і Іванам Маскальковым.

Праграма сёлетняй спартакіяды ўключала 11 відаў спорту: шашкі, настольны тэніс, гіравы спорт,  стральбу з пнеўматычнай зброі, дартс, валейбол, мікрафутзалу, чаўночны бег, кідкі ў баскетбольнае кольца і два нарматывы з Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь (нахіл уперад і скачок у даўжыню з месца).
Спартыўную праграму адкрылі спаборніцтвы па мікрафутзале, якія прайшлі ў аўторак і сераду. Спаборніцтвы футбалістаў далі яркі старт спартакіядзе, бо на пляцоўцы хапала яркай і бескампраміснай барацьбы, станоўчых эмоцыі і перажыванняў.  Перамогу святкавала каманда «РАНС–ЗВЭС», тройку дапоўнілі футбалісты з «Аддзела па адукацыі райвыканкама» і зборная «Райвыканкам-Дзіцячая школа мастацтваў».
Вечар пятніцы атрымаўся вельмі насычаным. Валейбалісты здабывалі пуцёўкі ў фінальны этап. Жанчыны спаборнічалі ў настольным тэнісе, лепшай стала Анастасія Раманенка («РЭС-РЦГЭ»).
Субота – асноўны дзень спартакіяды – выдалася відовішчнай і напружанай. Кожны з удзельнікаў мог паспрабаваць сябе менавіта ў сваі» відзе спорту. На ўсіх спартыўных пляцоўках кіпелі сапраўдныя спартыўныя баталіі. Ніхто не хацеў прайграваць. Як адзначалі ўдзельнікі, справай гонару было паказаць максімальны вынік і не падвесці сваю каманду. «Крыўдна, што ў мікрафутзале заваявалі «драўляны» медаль, – сказаў перад суботнімі стартамі Артур Давыдоўскі з Обальскага керамічнага завода. – Думаецца, што за выхад у прызавую тройку нам па сілах пазмагацца. Хаця кожны з нашай  каманды прыехаў на спартакіяду ў першую чаргу атрымаць ад спаборніцтваў станоўчыя эмоцыі».

120 разоў падняў гіру Уладзімір Бандарэнка.

У гіравым спорце выдзелім супрацьстаянне двух вядомых шумілінскіх асілкаў – намесніка начальніка РАНС Івана Маскалькова і рабочага УП ЖКГ Уладзіміра Бандарэнкі. Уладзімір Бандарэнка падкрэсліў, што рыхтаваўся менавіта да гэтых стартаў: «Хацелася паказаць свой максімум, змог «выціснуць» 120 раз. І гэтага хапіла для першага месца».

«Каманда камунгасу пастаянна ўдзельнічае ў спартыўным жыцці раёна, – адзначыў дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў. – Для нас спартакіяда – гэта цудоўная магчымасць не толькі праверыць свае сілы, а і зрабіць яшчэ адзін крок да здаровага ладу жыцця. На прадпрыемстве імкнёмся падтрымліваць спартыўныя пачынанні: так, прафсаюзная арганізацыя аплачвае заняткі нашых работнікаў у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.
У настольным тэнісе мужчыны паказалі якасную гульню. Па-за канкурэнцыяй  які год запар быў Пётр Ганушчанка (аддзел па адукацыі райвыканкама), які за ўвесь турнір не аддаў сапернікам ніводнай  партыі. Дапоўнілі прызавую тройку Руслан Насцюшкін («Райвыканкам–ДШМ») і Валерый Бражнікаў («Шумілінскі лясгас»).
А ў стральбе лепшымі сярод мужчын і жанчын былі медыкі (Таццяна Шкулава і Сяргей Арапаў). У дартсе максімум ачкоў, выйграўшы першыя месцы,  прынеслі сваёй камандзе Ірына Шалахава і Андрэй Мазанкоў («Райвыканкам–ДШМ»).   Лепшы вынік у чаўночным бегу паказалі атлеты з «РАНС–ЗВЭС».  У кідках у баскетбольнае кольца перамаглі Кацярына Пракопава («Шумілінскі лясгас») і Андрэй Меркіянаў («РАНС–ЗВЭС»), у шашках – Генадзь Язымаў («РЭС–РЦГЭ») і Людміла Доктарава («Шумілінскі лясгас»).
На славу ўдаўся валейбольны турнір. Каманды-фіналісты добра падрыхтаваліся да спартакіяды, паказвалі цікавую камбінацыйную гульню, у кожнай камандзе вылучаўся свой лідар, які вёў сваіх сяброў да перамогі. Прызавая тройка наступная: першае месца – «РАНС–ЗВЭС», другое –  «РЭС–РЦГЭ»,  трэцяе  –  «ПМК-70».
Па выніках спартакіяды першае месца заваявалі спартсмены «Раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях–занальнага вузла электрасувязі», другое – каманда аддзела па адукацыі райвыканкама, трэцяе – «Шумілінскага лясгасу». Кубкі, дыпломы і падарункі ўручылі пераможцам і прызёрам старшыня райвыканкама Віктар Гутараў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №94 ад 03.12.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са  спортам  па  жыцці На мінулым тыдні ў Шуміліне прайшла раённая спартакіяда работнікаў арганізацый на прызы  раённага аб’яднання прафсаюзаў. За  перамогу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика