У Шуміліне адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага аб’яднання прафсаюзаў. 21.by

У Шуміліне адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага аб’яднання прафсаюзаў

03.12.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наперадзе – новыя  справы і  новыя  дасягненні
На мінулым тыдні адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага аб’яднання прафсаюзаў.


Іван Вазміцель узнагароджвае Ларысу Даўгілаву.

У мерапрыемстве бралі ўдзел старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. У ліку ганаровых гасцей ветэраны прафсаюзнага руху: першы старшыня раённага аб’яднання Васіль Юхнавец, Уладзімір Мартынаў, які дзесяць гадоў узначальваў райкам прафсаюза работнікаў АПК.
Былі падведзены вынікі першых пяці гадоў работы савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое было створана ў студзені 2015 года. Гэта новая структура мае на мэце ўмацаваць салідарнасць і адзінства прафсаюзнага руху на тэрыторыі раёна, выпрацаваць агульную тактыку дзеянняў. І ў гэтым накірунку шмат чаго зроблена. Сёння ў раёне налічваюцца 84 прафсаюзныя арганізацыі (80 пярвічных і 4 галіновыя).
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў у сваім дакладзе падрабязна расказаў аб прафсаюзных справах у раёне, пра рэалізацыю прафарганізацыямі раёна рашэнняў 7-га з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, праблемы сацыяльна-эканамічнай абароны членаў прафсаюзаў праз калектыўна-дагаворнае рэгуляванне.
За справаздачны перыяд у раёне было праведзена 64 пасяджэнні прэзідыума Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, разгледжаны 372 пытанні, якія тычацца ўсіх сфер дзейнасці прафсаюзаў. Вячаслаў Анатольевіч адзначыў, што сваю дзейнасць раённае аб’яднанне ажыццяўляе пры цесным ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі на прынцыпах сацыяльнага партнёрства. Вялася гаворка пра калектыўныя дагаворы, прававую абарону, ахову працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях Шуміліншчыны, работу з моладдзю і ветэранамі, спартыўнае жыццё, дабрачынныя акцыі. В. Емяльянаў адзначыў, што за мінулыя пяць гадоў на тэрыторыі раёна зарэгістравана 14 новых прафсаюзных арганізацый, але яшчэ ёсць над чым працаваць – вялікія рэзервы на прыватных прадпрыемствах.
Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель расказаў пра тыя задачы, якія сёння выконвае прафсаюз і адзначыў, што  на шумілінскай зямлі многае робіцца дзеля чалавека працы. Ён, у прыватнасці, пахваліў цеснае сацыяльнае партнёрства кіраўніцтва КУСГП «Сіроцінскі» з прафсаюзнай арганізацыяй, на рахунку якой многа добрых спраў. Іван Канстанцінавіч прыехаў у Шуміліна з узнагародамі: юбілейны медаль «115 год прафсаюзнаму руху Беларусі» ўручыў ветэрану працы Раісе Каўгуновай з райбальніцы, Ганаровыя граматы прэзідыума Савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў – старшыні пярвічкі з «Сіроцінскага» Ларысе Даўгілавай і былой старшыні прафсаюзнай арганізацыі УП ЖКГ Таццяне Лявонавай, падзяку атрымала старшыня прафарганізацыі «Лаўжанскага» Аксана Карага.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла гістарычную значнасць першай у раёне прафсаюзнай  справаздачна-выбарнай канферэнцыі, выказала надзею, што з кожным годам будуць узмацняцца роля і ўплыў прафсаюзных арганізацый. Ірына Мікалаеўна падзякавала прафсаюзным лідарам за патрыятычную работу, якая актыўна вядзецца ў раёне, за істотную дапамогу падчас правядзення выбараў у парламент краіны і выказала ўпэўненасць, што прафсаюзныя арганізацыі праявяць ініцыятыву пры падрыхтоўцы раёна да «Дажынак», якія будуць ладзіцца ў Шуміліне ў 2021 годзе.  Ірына Новікава ўручыла Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў Алене Сініцкай, старшыні прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі кіраўнік пярвічкі ДРБУ-204 Святлана Бельская і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Варкун.
На канферэнцыі старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў быў зноў абраны Вячаслаў Емяльянаў, яго намеснікам – старшыня  райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Дэлегатам на 7-ую справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў быў абраны Вячаслаў Емяльянаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №94 ад 03.12.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наперадзе – новыя  справы і  новыя  дасягненні На мінулым тыдні адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага аб’яднання прафсаюзаў. Іван Вазміцель...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика