Асіпаўчанка Дар’я Моцевіч — пераможца VIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі”
31.12.2019
—
Новости Общества
|
2019 год аказаўся запамінальным для выхаванкі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дар’і Моцевіч. Яна стала пераможцай VIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” ў сярэдняй узроставай групе ў намінацыі “Спадчына. Салісты”. Юная таленавітная зямлячка, ня-гледзячы на складанасці спаборніцкіх умоў і жорст-кую канкурэнцыю, дайшла да фіналу, дзе і прадставіла на суд высокапрафесійнага журы песню асіповіцкіх аўтараў Анатоля Тамашэўскага і Віктара Шышкаўца “Прыязджайце ў госці”, напісаную некалькі дзясяткаў гадоў таму. Пранікнёны тэкст пра родныя Асіповічы, выдатнае кампазітарскае рашэнне і віртуознае, па-сапраўднаму артыстычнае выкананне — усё разам і прынесла заслужанае 3 месца. А яшчэ гэты поспех — вынік 10-гадовай настойлівай работы адоранага педагога Таццяны Салімон, самой Дашы і яе бацькоў. Удача ўсміхнулася спявачцы і яшчэ ў адным праекце: якраз напярэдадні Новага года прыйшла прыемная навіна — Дар’я Моцевіч стала стыпендыятам спецфонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі, прычым упершыню ў гісторыі РЦТДіМ, чым калектыў установы дадатковай адукацыі вельмі ганарыцца і ўпэўнены, што наперадзе выхаванку чакаюць новыя перамогі і здзяйсненні. Прыемна таксама і тое, што словы песні, якая кранае лірызмам і пачуццём любові да роднага краю, належаць чалавеку, з якім юная асіпаўчанка добра знаёма, бо жывуць непадалёк. А паколькі пад Новы год прынята падсумоўваць вынікі адыходзячага і віншаваць сяброў з любімымі святамі, то чаму б не зрабіць гэта крэатыўна? Таму абодва апрануліся ў касцюмы любімых персанажаў, пажадалі адзін аднаму поспехаў у творчасці і сфатаграфаваліся на памяць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2019 год аказаўся запамінальным для выхаванкі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дар’і Моцевіч. Яна стала пераможцай VIII Рэспубліканскага творчага... |
|