Фотафакт. У Вілейцы навагодні феерверк заляцеў у вакно кватэры. 21.by

Фотафакт. У Вілейцы навагодні феерверк заляцеў у вакно кватэры

03.01.2020 15:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вечарам 1 студзеня ў міліцыю звярнулася жыхарка шматкватэрнага дома па вуліцы Гагарына ў Вілейцы. У яе вакно заляцеў феерверк, піша «Рэгіянальная газета».


Фота: Вілейскі РАУС

Як выстветлілася, у двары дома запускалі феерверкі ў гонар Новага года. Адна з ракет змяніла траекторыю руху і ўляцела ў вакно на першым паверсе.

Людзі не пацярпелі, удакладніў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Вілейскі РАУС нагадвае, што неабходна старанна вывучаць інструкцыю перад запускам кожнага канкрэтнага віду піратэхнічных вырабаў. Кожны з іх мае асаблівасці запуску і меры бяспекі.

Ні ў якім разе не нахіляйцеся над піратэхнікай і не спрабуйце праверыць ці падпаліць кнот яшчэ раз. Не выкарыстоўвайце піратэхніку ў кватэрах (і наогул у памяшканнях), паблізу дамоў і машын, на невялікіх абгароджаных тэрыторыях, пры моцным ветры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика