Яичное кракле и вязаные аппликации. В День открытых дверей в ЦСОН Кореличского района состоялись мастер-классы. 21.by

Яичное кракле и вязаные аппликации. В День открытых дверей в ЦСОН Кореличского района состоялись мастер-классы

12.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераступіўшы парог Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна, у адно імгненне апынулася ў атмасферы добразычлівасці, пазітыву, бадзёрасці і самае галоўнае – бясконцай творчай энергіі наведвальнікаў Цэнтра. Трэба адзначыць, што пануе яна ва ўстанове штодзень, аднак адчула яе ў Дзень адкрытых дзвярэй, які прайшоў ва ўстанове ў панядзелак, 10 лютага.


Зазіраю на першы майстар-клас для людзей з інваліднасцю аддзялення дзённага знаходжання Цэнтра, дзе можна паспрабаваць сябе ў тэхніцы дэкарыравання пад назвай “яечнае кракле”. На стале красуюцца гатовыя вырабы, якія ўражваюць эстэтычнай выразнасцю.

– Наведвальнікі Цэнтра з задавальненнем займаюцца ў гэтай тэхніцы, – дзеліцца кіраўнік гуртка аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Наталля Маліко. – Яечныя шкарлупінкі яны прыносяць з дому, затым здрабняюць іх і асцярожна прыляпляюць кавалачкі на аснову. Затым гатовы выраб фарбуецца. Падчас заняткаў у ўдзельнікаў гуртка развіваецца маторыка. Але самае галоўнае – яны побач, заняты агульнай справай, у якую ўкладаюць душу.


Ажыўленыя размовы даносяцца з суседняга памяшкання, дзе ў самым разгары майстар-клас “Вязаныя аплікацыі” ў гуртку “Кудесница”. Праводзіцца ён для грамадзян сталага ўзросту з аддзялення дзённага знаходжання. Але аб якім узросце можа ісці гутарка, калі ў руках жанчын нараджаюцца сапраўдныя вязаныя і вышываныя шэдэўры, якія з лёгкасцю ўпрыгожаць любую кватэру. А ці ведаеце вы аб тэхніцы балгарскай вышыўкі “ракако”? Працэс надзвычай працаёмісты, але і прыгажосць атрымліваецца неапісальная.

– Можна падумаць, што на занятках мы толькі вяжам. Аднак не толькі, – адзначае ўдзельніца гуртка Ніна Сцяцко. – Мы абмяркоўваем навіны, спяваем, чытаем вершы. А якое заспакаенне адчуваецца падчас вязання, ніякі псіхатэрапеўт не патрэбен.



Наведвальнікі гуртка з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі шматлікіх акцый і шчыра дзеляцца сваёй творчасцю і цеплынёй. Напярэдадні Новага года яны наведалі Дом сумеснага самастойнага пражывання ў Карэлічах, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе парадавалі дарослых і дзетак вязанымі вырабамі. Не засталіся без увагі і пастаяльцы Жухавіцкага Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, Лукскай бальніцы сястрынскага догляду.

Асабліва ўразіла майстэрствам і яркімі фарбамі персанальная выстава ручнікоў майстрыхі Людмілы Друцька. Па словах жанчыны, яе матуля вельмі прыгожа вышывала. Ды і сама яна з дзяцінства займаецца рукадзеллем. Раней гэта было модна.

Падняўшыся на другі паверх Цэнтра, чую завадную рытмічную мелодыю, якая даносіцца з актавай залы ўстановы. Гэта нішто іншае, як майстар-клас па навучанні беларускай народнай “Кадрылі”. Дарэчы, удзельніцы гуртка, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту, ужо паспрабавалі сябе ва ўсходніх танцах, на чарзе – запальныя цыганскія.

Як не згубіцца ў віртуальнай прасторы, а знайсці там неабходную інфармацыю, вучаць у гуртку пад назвай “Камп’ютарная азбука”.

– Даведацца аб надвор’і на бліжэйшы час і апошніх навінах, знайсці кулінарны рэцэпт альбо інфармацыю аб афармленні клумбаў на прысядзібнай тэрыторыі, пацікавіцца аб справах сяброў у сацыяльных сетках – усё гэта дазваляе інтэрнэт, – адзначае ўдзельніца гуртка Святлана Лейка. – А навучыцца карыстацца ім зусім не складана. Гурток “Камп’ютарная азбука” абавязкова дапаможа.


Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераступіўшы парог Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна, у адно імгненне апынулася ў атмасферы добразычлівасці, пазітыву, бадзёрасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика