Міжнародны дзень роднай мовы ў Мышкавіцкім яслях-садку. 21.by

Міжнародны дзень роднай мовы ў Мышкавіцкім яслях-садку

20.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.


Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Гэта значыць: ніякая яна не калька рускай альбо яшчэ якой. Але ўсялякае пачуццё гонару перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.

Як паведаміла нанамеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы Вераніка Асташова, у іх устанаве адукацыі святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы свята ўжо стала добрай традыцыяй. Гэты год не выключэнне.



Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Гэта значыць: ніякая яна не калька рускай альбо яшчэ якой. Але ўсялякае пачуццё гонару перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.

У нашай устанаве адукацыі святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы свята ўжо стала добрай традыцыяй. Гэты год не выключэнне. Свята мовы пачалося ў нас яшчэ задоўга да 21 лютага.

З 17 лютага ва ўстанове былі аформлены інфармацыйныя стэнды. Яны пазнаёмілі бацькоў з гісторыяй свята. Таксама ў групах выхавальнікамі былі падрыхтаваны выставы кніг і часопісаў.



21 лютага для выхаванцаў  педагогі падчас мастацкай дзейнасці чытаюць беларускія казкі. Традыцыйна ў межах свята роднай мовы праводзіцца конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі. Выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп прымаюць ўдзел у гэтым выпрабаванні.

Асаблівую цікавасць у выхаванцаў і бацькоў выклікалі насценныя газеты, якія падрыхтавалі выхавальнікі пасля правядзення піяр-акцыі “Мае любімыя беларускія словы”. Акцыя мела мэту звярнуць увагу на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі былі: каханне, калі ласка, Радзіма, маці.

Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу краіну!

Жыве  наша  мова!

Нібы светлячкі ў траве,

вокны хатачак свецяцца.

З агародам, садамі,

што вясной патанаюць у квецені.

Уздоўж дарог тыя хаткі

драўляныя месцяцца,

паблізу і стужка ракі

ў кветкі луга ўпляцена.

Вецер вольна гуляе

па нявольным сядзібах і вуліцах,

вераб’і берасцянкі, буслы

Тут людзей не пужаюцца…

І дубкі ды бярозкі да веснічак туляцца,

з кім сустрэнешся – кожны з табой павітаецца.

Тут жыве наша мова,

гаворка жыве беларуская,

і ў гульнях дзяцей, і ў гамонцы жанчын

добрым вечарам…

І звязалася з імі адзіная стужачка вузкая,

што завецца любоўю да мовы спрадвечнаю.

Дзмітрый Калмыкоў.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика