У Карэлічах прысмакі на велікодны стол асвяцілі адразу па некалькіх адрасах пад адкрытым небам. 21.by

У Карэлічах прысмакі на велікодны стол асвяцілі адразу па некалькіх адрасах пад адкрытым небам

19.04.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З клопатам пра духоўнае і фізічнае здароўе карэліччан вечарам у Вялікую суботу прайшло асвячэнне велікодных страў пад адкрытым небам. На бяспечнай дыстанцыі і свежым паветры з малітвай жыхары райцэнтра прыядналіся да вялікага хрысціянскага свята.

Благачынны Карэліцкай акругі, настаяцель Свята-Петрапаўлаўскага храма протаіерэй Мікалай Орса завітаў з Божым словам і бласлаўленнем адразу ў некалькі месцаў. Асвячэнне адбылося на тэрыторыі гарадскога рынку, каля капліцы на пачатку Карэліч (вул. Гастэлы), каля паклоннага крыжа (вул. Чэхава) і каля крыжа Ефрасінні Полацкай (вул. 8 Сакавіка).

Такім чынам, хоць сёлета шмат што ў нашым жыцці, у тым ліку і рэлігійным, праходзіць у новым фармаце, але ж глыбінны сэнс свята Уваскрасення Хрыстова застаецца нязменным: на нашых тварах, хоць і пад маскамі, усмешкі, у нашых сэрцах – светлая радасць, а ў нашых сем’ях – велікодны настрой.

Асвячэнне на тэрыторыі гарадскога рынку













Асвячэнне каля капліцы на пачатку Карэліч (вул. Гастэлы)












Асвячэнне каля паклоннага крыжа (вул. Чэхава)








Асвячэнне каля крыжа Ефрасінні Полацкай (вул. 8 Сакавіка)









Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

P.S. Шаноўныя вернікі! Калі ласка, уважліва прачытайце інфармацыю адносна святкавання Радаўніцы 27 і 28 красавіка 2020 года.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З клопатам пра духоўнае і фізічнае здароўе карэліччан вечарам у Вялікую суботу прайшло асвячэнне велікодных страў пад адкрытым небам. На
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика