Карэнны жыхар вёскi Пінкавічы пазнаў свайго дзеда на адным са здымкаў Луізы Бойд. 21.by

Карэнны жыхар вёскi Пінкавічы пазнаў свайго дзеда на адным са здымкаў Луізы Бойд

21.06.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>
Верич 2

Фота з альбому Луізы Бойд.

Любая гісторыя пачынаецца з выпадка. Адным з такiх з карэспандэнтам pinsknews.by падзялилася метадыст ЦТДзіМ Пінскага раёна Жанна Верыч:

– Неяк завітаў у музей Якуба Коласа, што ў Пінкавічах, мой муж, мясцовы карэнны жыхар Верыч Валянцін Сямёнавіч. У пошуках нечага цікавага пачаў разглядаць фотаальбом «Палессе Луізы Бойд», які папаўся яму на вочы. На адным з разваротаў альбома з надпісам «Пінкавічы. Праца на балоце» ён асабліва засяродзіў увагу. Неўзабаве здзіўлена ўсклікнуў: «Гэта ж мой дзед Рыгор!». Дакладнае знешняе падабенства не давала падставы для сумненняў.

Дарэчы, усіх наведвальнікаў народнага літаратурна-краязнаўчага музея цікавіць асоба Луізы Бойд. На тэрыторыі музея стаіць памятны знак у гонар экспедыцыі амерыканскай падарожніцы ў 1934 годзе, якая ахапіла больш за дзесяць жывапісных мясцін Піншчыны. Пінск, Пінкавічы, Пачапава, Кудрычы, Плошчава, Курадава, Гарадзішча… Альбом яе фотаздымкаў стаў адным з самых цікавых экспанатаў. Але ж вернемся да нашай гісторыі з фота.

Малады пінкавец з касою зняты спераду і ззаду. «Ці касьба па калена ў вадзе зацікавіла вядомую амерыканку, ці то касяр спадабаўся?», – жартую я падчас экскурсіі. А Верычу Рыгору Іванавічу было на той час (а гэта быў 1934 год) 30 гадоў.

Гэтым фотаздымкам зацікавілася ўся радня. «Ці сапраўды гэты статны паляшук наш дзед?», – хвалявала ўсіх пытанне. Вескі доказ знайшоўся ў сямейным фотаальбоме ўнучкі Зінаіды Лобан. Невялічкая «картачка» развеяла ўсе сумненні. Магчыма, што аўтар гэтага фотаздымка тая ж Луіза Арнер Бойд.


Верич

Здымак з сямейнага архіву

Прапаную і вам, паважаныя землякі, «здзейсніць вандроўку» па гэтым цікавым альбоме і стварыць свае сямейныя гісторыі. Цікава і захапляльна вы зможаце гэта здзейсніць у нашым музеі.

P.S. Імя Луізы Бойд стала вядомым дзякуючы краязнаўчай камандзе «Садружнасць Палесся», якая паспяхова рэалізавала доўгатэрміновы праект пры падтрымцы пасольства ЗША і садзейнічанні Пінскага раённага выканаўчага камітэта.

Понравилась статья? Поделитесь с друзьями!

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика