Белорусский орнамент как главный символ праздника. Кореличчина отметила День вышиванки (фоторепортаж). 21.by

Белорусский орнамент как главный символ праздника. Кореличчина отметила День вышиванки (фоторепортаж)

03.07.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягам святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, стала насычаная праграма «Вытокі малой Радзімы», якая разгарнулася на пляцоўцы каля Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, 2 ліпеня ў Дзень вышыванкі.

Атмасфера святочнасці і добрага настрою панавала на Дні вышыванкі ў Карэлічах, а галоўным сімвалам свята стаў беларускі арнамент — своеасаблівы узор-шыфр, які праз стагоддзі перадаўся сучаснаму пакаленню ад продкаў. Работнікі раённага Дома рамёстваў падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята выставу «Адзенне нашых продкаў», а таксама прэзентацыю традыцыйнага беларускага строю. Беларускі арнамент упрыгожваў не толькі вопратку карэліччан, але і твары пасля нанясення аквагрыму. Падчас мерапрыемства працавала выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, бяспройгрышная латарэя.






На выставе, падрыхтаванай раённым краязнаўчым музеем, карэліччане з задавальненнем знаёміліся з беларускім посудам і хатнімі прыладамі, а кніжнай выставе ад раённай бібліятэкі — з літаратурай, прысвечанай традыцыйнаму арнаменту.





Не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі праяўлялі жаданне прыняць удзел у майстар-класе па вышыванцы «Беларускія матывы», які праводзіла майстар народных мастацкіх рамёстваў Вольга Крышэнь.

-Вельмі прыемна, што дзеці цікавяцца народнымі рамёствамі, — адзначае Вольга Крышэнь. — Многія з удзельнікаў майстар-класа трымалі ў руках іголку і канву ўпершыню, але ў іх вельмі добра атрымалася вышыць узор «Багач», які сімвалізуе багацце, дастатак, добры ўраджай. Адным словам, усё тое, што было важным для нашых продкаў.


Работнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі для гасцей свята паэтычны марафон, падчас якога гучалі беларускія паэтычныя творы.






Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама актывісты РК ГА «БРСМ», якія дарылі юным гасцям свята прыгожыя стужкі-вышыванкі і паветраныя шары з сімвалічным арнаментам.


Святочны канцэрт «#Я_люблю_Беларусь» у выкананні творчых талентаў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў стаў напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь найлепшым  прызнаннем родным Карэлічам у любові.









Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягам святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, стала насычаная праграма «Вытокі малой Радзімы», якая разгарнулася на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика